Міліцыянтаў, якія ў Лідзе жорстка выбівалі паказанні з падазраваных, прыгаварылі да чатырох і шасці гадоў

У Гродне скончыўся суд над двума міліцыянтамі, якія ў час камандзіроўкі ў Ліду, дапытваючы падазраваных, перавысілі службовыя паўнамоцтвы. Іх прызналі вінаватымі і прыгаварылі да чатырох і шасці гадоў пазбаўлення волі.

Беларусы сталі менш ездзіць у Польшчу, іх выдаткі там скараціліся на 20%

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы апублікавала дадзеныя пра памежны рух у трэцім квартале 2015 года. У справаздачы бачна, што ў параўнанні з мінулым годам значна актывізаваўся рух на польска-украінскай мяжы, а вось на польска-беларускай і польска-расійскай пачаў скарачацца.

Польскія электрычкі не прыедуць у Гродна: з 13 снежня чыгуначнае спалучэнне з Беластокам спыняецца

Міністэрства інфраструктуры і будаўніцтва Польшчы пацвердзіла, што субота, 12 снежня, будзе апошнім днём курсіравання памежных цягнікоў з Гродна ў Кузніцу і Беласток, а далей Элк і Малкіню. Новага цягніка ў Варшаву пакуль не будзе. Але польскі бок хоча максімальна хутка аднавіць спалучэнне.

У Гродне адкрылася выстава да юбілею Аляксандра Сільвановіча

Адзін з самых адметных гарадзенскіх мастакоў Аляксандр Сільвановіч праз месяц адсвяткуе 50 год. З гэтай нагоды ў Гродзенскай выставачнай зале адкрылася ягоная вялікая выстава, дзе можна пабачыць працы як 1992-га года, гэтак і 2015-га. Яна называецца “Неба”.

У Гродне судзяць міліцыянтаў, якіх падазраюць у перевышэнні паўнамоцтваў

У красавіку ў судзе Кастрычніцкага раёна пачалі разглядаць справу двух міліцыянтаў, якіх падазраюць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў. Першыя тры паседжанні праходзілі адкрыта, а на чацвёртым, якое прайшло 13 мая, суддзя прыняў рашэнне разглядаць справу ў закрытым рэжыме.

Must Act Must Art у Гродне: вулічныя мастакі ўпрыгожылі брудны падземны пераход (фота)

У гэтыя выходныя ў Гродна прыехалі новыя ўдзельнікі акцыі Must Act – Must Art: Ulysses Nevmer (Юлия), Kontra (Алесь) і HADE (Аляксандр). Вулічныя мастакі папрацавалі ў падземным пераходзе паміж аўтавакзалам і Скідзелькім рынкам, а таксама на некалькіх трансфарматарных будках у ваколіцах цэнтра.

За падробленыя фінскія штампы ў пашпартах беларускам пагражае да пяці год турмы

Польскія памежнікі затрымалі грамадзянак Беларусі ў сераду 6 жніўня, калі тыя з’явіліся ў пункце пропуску ў Кузніцы. Увагу службоўцаў звярнулі на сябе штампы фінскай памежнай службы, якія аказаліся падробнымі.

Выйшла гісторыя Гродна, якая змяшчаецца ў кішэні

Новая кніга гісторыка Андрэя Павача “Пад крылом Каложы” змяшчае ўсю гісторыю Гродна на 222 старонках. Яна напісаная ў добрым, амаль мастацкім стылі, і каштуе зусім няшмат.

У Каробчыцах адкрыўся VI міжнародны пленэр разьбяроў

, | Без катэгорыі

6 жніўня ў “Гарадзенскім маёнтку “Каробчыцы” пад Гродна адкрыўся традыцыйны, ужо шосты міжнародны пленэр рэзчыкаў па дрэве. У ім удзельнічае 12 майстроў з Беларусі, Польшчы, Літвы, Украіны і Расіі.

Прыцягнуць увагу да праблем з рэстаўрацыяй кірхі спрабуюць праз арганныя канцэрты

Дабрачынныя канцэрты ў гродзенскай лютэранскай кірсе гэта спосаб паказаць, што помнік архітэктуры можа быць не толькі рэлігійным, але і культурным цэнтрам. Таксама гэта спроба знайсці сродкі, каб працягнуць рэстаўрацыю, што спынілася вясною.