Опера Манюшкі, якая сабрала аншлаг у Мінску, прыедзе ў Гродна

Камерны музычны спектакль паводле Verbum Nobile (“Слова гонару”) Станіслава Манюшкі ў пастаноўцы мінскага тэатра “Галерэя” ўпершыню быў паказаны 30 траўня ў Мінску, а ўжо 20 чэрвеня адбудзецца паказ у гарадзенскім Тэатры Лялек.

Гарадзенскі Тэатр Лялек прывез з Сербіі тры ўзнагароды

Трупа тэатра прымала ўдзел у ХХ міжнародным фестывалі дзіцячых тэатраў, які адбываўся 19-25 траўня ў сербскай Субоціцы. Гарадзенцы прывезлі туды сваю “Пікавую даму”.

“Гарадзеншчына: краіна католікаў і кантрабандыстаў”

Такую назву мае артыкул, апублікаваны на сайце Belarus Digest. BD гэта праект, які мае на мэце прадстаўляць англамоўнаму свету якасную інфармацыю пра Беларусь ды перамагаць міфы. Прапануем чытачам “ТС” скарочаны змест тэкста. Выказвайцеся ў каментарах, наколькі праўдзіва прадставіў аўтар замежнікам Гарадзеншчыну.

Летам гарадзенцы змогуць паляцець у Калінінград

| Без катэгорыі

Нацыянальная авіякампанія “Белавія” з 4 чэрвеня аднаўляе палёты з Гродна, Брэста і Гомеля ў Калінінград. Рэйсы з Гродна будуць лётаць два разы ў тыдзень, кошт квітка – ад 73 еўра.

Ураджэнец Смаргоні атрымаў грант на 25.000 даляраў ад Паўла Дурава

Праект беларуса Арцёма Гамбіцкага takepin.com трапіў у тузін стартапаў, якія зацікавілі інвестараў з арганізацыі Start Fellows. Яе заснавальнікі – уладальнік сацсеткі Укантакце Павел Дураў і саўладальнік груты Mail.ru Юры Мільнер.

Прэзентацыя новай кнігі Алеся Смалянчука пройдзе ў Гродне

Кнігу “Беларуская гісторыя: знайсці чалавека” аўтар прадставіць гарадзенцам 17 траўня ў галерэі “Крыга”. На 180 старонках выдання сабраныя восем тэкстаў, прысвечаных гісторыі штодзённасці, біяграфістыцы, гісторыі ідэй ды вуснай гісторыі.

Гарадзенскі Новы замак запрашае на “Усходнюю ноч”

Экзатычны Усход адкрые свае таямніцы гарадзенцам у суботу 18 мая на імпрэзе “Усходняя ноч у Новым замку”. Наведнікаў чакае знаёмства з усходнім мастацтвам, танцам, чайнай цырымоніяй ды іншымі адметнасцямі культуры Усходу.

У Гродне размаўляюць пра турыстычную прывабнасць літоўска-беларускага памежжа

Дні Літвы ў Беларусі пачаліся 3 траўня ў Мінску. У іх межах 6-7 траўня ў Гродне праходзяць сустрэчы, прысвечаныя турыстычнаму патэнцыялу Літвы.

Футбольны “Нёман” адказаў на запыт наконт беларускай мовы

“Змястоўным і добразычлівым” назваў адказ футбольнага клуба наконт пашырэння ўжывання беларускай мовы Ігар Случак, каардынатар кампаніі “Справаводства па-беларуску”. Беларускамоўных надпісаў на форме ў гэтым сезоне не будзе, але па-беларуску можа загучаць суправаджэнне матчаў.

Аварыя ў Сакулцы: вінаватая кіроўца з Беларусі

Учора каля поўдня ў польскай Сакулцы сутыкнуліся беларускі форд эскорт і польскі міцубішы. Ані кіроўцы, ані пасажыры не пацярпелі, але перад беларускага форда фактычна знішчаны. Жанчына, якая кіравала аўтамабілем, атрымала штраф.