Алег Жугжда пра тое, на што крыўдзяцца ў тэатры лялек, змаганне з песімізмам і стаўленне да “золатка”

З галоўным рэжысёрам Гродзенскага абласнога тэатра лялек Алегам Жугждам газета “Культура” сустрэлася акурат пасля яго працяглага ваяжу па Расіі. У Омскім тэатры “Арлекін” ён паставіў казку Карла Гоццы “Воран”, вырашыўшы яе ў жанры артпанк-story і нарабіўшы неверагоднага фурору. Потым гродзенскія лялечнікі рушылі на Сахалін. Нарэшце, прыехалі з гастролямі ў Мінск, прывезлі два спектаклі: “Вій” і “Царэўна-жабка”. З іх абмяркоўвання і пачалася наша размова.