Беларускiя каталіцкія святары занялi чацвёртае месца на чэмпіянаце Еўропы

|

27 лютага прайшлі фінальныя матчы чэмпіяната Еўропы па футболе сярод ксяндзоў. Беларуская зборная ў групе D заняла першае месца, а ў чвэрцьфінале саступіла камандзе з Польшчы з лікам 5:0.

Выстава фотаздымкаў польскага архітэктара адкрыецца ў “Крызе”

|

Фатаграфія – шматгадовае хобі Анджэя Вальчака, які ператварае здымкі ва ўнікальныя мастацкія кампазіцыі. Ягоныя працы экспанаваліся на выставах у Кракаве, Варшаве, Лодзі, Згежу, Празе, Львове, Кіеве і Хюнфэльдзе.

6 сакавіка выстава Вальчака адкрыецца ў гарадзенскай галерэі “Крыга”.

Kurier Poranny: У Беластоку ўжо даўно павінна быць Алея Гарадзенскіх Арлянятаў

|

“Калі ў Варшаве ёсць Алея Абаронцаў Гродна, дык натуральна, што яна павінна быць і ў Беластоку” – піша падляшская газета “Kurier Poranny”. Прапануем увазе сваіх чытачоў крыху скарочаны тэкст у перакладзе на беларускую мову.

Гарадзенцы сталі радзей звяртацца ў аблвыканкам і мясцовыя органы ўлады

|

У 2013 годзе зарэгістравана 26 044 зваротаў грамадзян, прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб у мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы Гродзенскай вобласці. Гэта на 13.6% менш, чым у 2012 годзе.

Фотафакт: раніцай ла Румлёўскага мосту сутыкнуліся пять аўтамабіляў

|

У 8.00 перад Румлёўскім мостам у кірунку ДАІ сутыкнуліся пяць машын. Рух у бок мосту быў павольным, машыны амаль спыніліся, але апошняя не паспела затармазіць.

Гродзенскі клуб аўтааматараў запрашае сустрэць вясну на трасе

|

1 сакавіка клуб “Полный привод” сумесна з ДАСААФ ладзіць адразу некалькі аматарскіх турніраў побач з палігонам “Крынічнае” ў раёне Гожы.

17-гадовы гарадзенец скраў і прадаў аўтамабіль прыяцеля

|

Калі яго злавілі, казаў, што грошы хацеў аддаць маці ўладальніка аўто.

Старшыня Гродзенскага аблвыканкама адмаўляецца звальняцца з парламента

Насуперак закону, прызначаны кіраўніком Гарадзеншчыны Уладзімір Краўцоў не склаў свае дэпутацкія паўнамоцтвы. Ён  працягвае працаваць і ў выканаўчай, і ў заканадаўчай уладзе, сцвярджае, што ў парламенце заробак не атрымлівае.

Элвіс, Беёнсэ ды Джэніфер Лопес заспявалі ў Гродне для сумленных пасажыраў

Палову аўтобуснага маршруту №17 гарадзенцы маглі сёння праехаць разам з сусветнымі зоркамі. На канчатковым прыпынку ля сярэдняй школы №3 у аўтобус зайшлі “васкавыя фігуры” Элвіса Прэслі, Беёнсэ, Аўрыл Лавін, Кэці Пэры, Джэніфер Лопес, Рыяны і Эмі Уайнхаўс.

Вучэнні ў гродзенскім аэрапорце: загарэўся самалёт, пабіліся пасажыры, электрычнасці няма

|

Дзеянні ў надзвычайных сітуацыях пры складаных умовах надвор’я адпрацавалі на базе гродзенскага аэрапорта 26 лютага.