Вінаватая! Суд вынес прысуд па справе здзекаў з сабакі Лоры

У судзе Гродзенскага раёна 31 мая працягнулася слуханне па справе сабакі Лоры. У суд быў выкліканы ветэрынар, якая адна з першых правярала сабаку. Яе словы адыгралі важную ролю ў прысудзе для абвінавачванай.

Да фестывалю нацыянальных культур у Гродне з’явіліся прыгожыя вазоны. У тым ліку працы Генадзя Абрамовіча

Перад ХІ Фестывалем нацыянальных культур у цэнтры Гродна з’яўляюцца прыгожыя вазоны з лагатыпам свята і гербам Гродна. Падобныя стаялі ў горадзе два гады таму, у час мінулага фестывалю.

Начальніка гарадзенскага аддзела адукацыі падазраюць у карупцыі

Паводле інфармацыі следчага камітэта, ён купляў будматэрыялы для школ у сваёй сваячкі па завышаных коштах.

У Лідскім замку будуць здзяйсняць мары

|

Ад 2 па  4 чэрвеня ў Лідскім замку пройдзе Міжнародны фестываль “Мары здзяйсняюцца”, арганізаваны дабрачынным грамадскім аб’яднаннем “Свет без межаў”. Імпрэзу, дзе прадэманстраваць плён сваёй творчасці  могуць  дзеці і  і маладыя людзі з інваліднасцю ў Беларусі ладзяць ужо дзевяты раз, і сёлета яна праводзіцца на Гарадзеншчыне. У праграме свята прадугледжаны экскурсіі, наведванне кінатэатра, канцэрт ад удзельнікаў і гасцей фестываля  і вогненнае шоў.

Вынік моцнага ветру на Гарадзеншчыне: больш за 100 дамоў без электрычнасці, з фермаў пазрывала дахі

|

Моцны вецер – да 20 м/с, які быў у Гродзенскай вобласці ўвечары 30 мая, пашкодзіў фермы і жылыя дамы ў Смаргонскім раёне, паваліў дрэвы ў Гродзенскім і Слонімскім раёнах, абарваў лініі электраперадач у Гродзенскім і Смаргонскім раёнах, паведамілі ў прэс-службе абласнога ўпраўлення МНС.

Жыхары трох дамоў у Гродне заплацілі за тэхабслугоўванне неіснуючых ліфтаў

У Гродне жыхары трох дамоў заплацілі за тэхнічнае абслугоўванне неіснуючых ліфтаў. На дадзены момант праведзены пераразлік і кампенсаваны затраты грамадзян. Гэтыя звесткі агучаны сёння на калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

“Я не бачыў, што гару”. Гарадзенскі гоншчык працягваў гонку з падпаленым картам

Карт гоншчыка Аляксандра Гедрэвіча з Гродна ў час язды на этапе чэмпіянату Беларусі, які праходзіў у Мінску 30-31 мая, нечакана загарэўся. Не заўважыўшы гэтага, гарадзенец спрабаваў працягваць рух. Толькі калі агонь перакінуўся на камбінезон, гоншчык быў вымушаны катапультавацца.

Гарадзенец з ДЦП, якога пазбавілі пасведчання кіроўцы, працягвае змагацца за права кіраваць аўто

|

Гарадзенец з ДЦП Аляксандр Зімін пачаў чарговы раз праходзіць медкамісію на пасведчанне кіроўцы. Ён ужо прайшоў некалькі абследаванняў, дзе абверглі ранейшы дыягназ хваробы сэрца, з-за якога яму анулявалі пасведчанне. Цяпер ён будзе праходзіць камісію ў звычайным парадку.

Гарадзенец з дапамогай квадракоптэра зняў ролік пра прыгажосць “беларускіх Мальдзіваў”

Уладзімер займаецца здымкамі відэа не першы год, але ваўкавыскiя кар’еры здымаў упершыню. Хлопец падняў квадракоптер на вышыню птушынага палёту – у выніку атрымалася незвычайнае відэа, якое добрае перадае прыгажосць “беларускіх Мальдзіваў”.

У Гродне пакажуць анімацыі польскай кінашколы з Лодзі

|

Пабачыць анімацыйныя працы студэнтаў прэстыжнай польскай кінашколы можна будзе 7 чэрвеня ў 18.00 у зале ва ўнутраным дворыку будынка па вул. Будзёнага 48а. Праграма разлічана на дарослых гледачоў (16+). Уваход вольны.