Фотафакт: Гарадзенцы пачынаюць адкрываць купальны сезон
Цёплае надвор’е трымаецца ўсяго некалькі дзён, а гарадзенцы ўжо накіроўваюцца ў бок вадаёмаў. На цэнтральным пляжы некалькі чалавек адкрылі купальны сезон ужо 7 мая.
Цёплае надвор’е трымаецца ўсяго некалькі дзён, а гарадзенцы ўжо накіроўваюцца ў бок вадаёмаў. На цэнтральным пляжы некалькі чалавек адкрылі купальны сезон ужо 7 мая.
У Моладзевым цэнтры “Галактыка” 6 мая прайшоў урачысты абед, прысвечаны 71-годдзю перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На сустрэчу былі запрошаны ўдзельнікі баявых дзеянняў і вязні канцлагераў.
У шостым туры жоўта-зялёныя завіталі ў госці да “Белшыны”, якая, як і “Нёман”, няважна пачала сезон, але знаходзілася вышэй у турнірнай табліцы. Каманды паказалі баявы матч з мноствам фалоў і нападаў, якія не заўсёды ўдала завяршаліся. Забіўшы па галу, у выніку каманды разышліся мірам.
У суботу, 7 мая, з 8.00 на Старым мосце пачалі ўтварацца заторы. Супрацоўнікі ДАІ, хуткая дапамога і групка моладзі назірала за тым, як хлопец скокаў з маста. Як высветлілася, так у Гродне здымалі экстрэмальны фільм.
У пятніцу, 6 мая, прайшоў першы фінальны матч паміж “Гродна-93” і мінскімі “Цмокамі”. У напружанай барацьбе дружына Андрэя Васiлеўкі не выстаяла перад мінскай камандай і прайграла на сваёй пляцоўцы.
Да 25 траўня працягваецца набор удзельнікаў на мультымедыйную адукацыйную праграму «МедыяСтудыя-2016». На працягу некалькіх тыдняў удзельнікаў курсаў чакае знаёмства з асновамі фотажурналістыкі, здымкі і мантажу відэа, інфаграфікі і візуалізацыі дадзеных. Прафесійныя трэнеры, невысокія кошты, невялікія групы і сяброўская атмасфера на занятках – усё гэта вы знойдзеце на занятках.
Выпускнік ГрДУ, стваральнік аднаго з самых папулярных апошнім часам прыкладанняў для смартфонаў MSQRD, а з нядаўняга часу супрацоўнік Facebook Яўген Неўгень 6 мая ў сценах роднай ВНУ сустрэўся са студэнтамі.
Гарадзенскія ўлады ўжо аб’явілі пра пампезнае адкрыццё «Лініі Карбышава» каля Кургана славы на ўскрайку гораду на 9 траўня. Лінія акопаў ды ўмацаванняў з тэхнікай мае стаць элементам вялікага музейнага комплексу з некалькіх экспазіцыяў, які мае канчаткова з’явіцца ля кургану да 2020 году. У адрозненні ад «Лініі Сталіна» на «Лініі Карбышава» баі былі, але сапраўдныя ўмацаванні трэба шукаць зусім у іншым месцы, піша belsat.eu.
Сёння, 6 мая, пачынаецца фінальная серыя чэмпіянату Беларусі па баскетболу. Ужо традыцыйна на працягу апошнiх гадоў у ёй сустракаюцца “Гродна-93” i мiнскiя “Цмокi”.
Нечаканы госць, які спыніўся каля КПП вайсковай часткі 5522, спалохаў не толькі міліцыянераў, але i проста мінакоў. 5 мая каля 21.00 Audi, якая ехала па вуліцы Чырвонаармейскай, стала іскрыць, а потым і наогул загарэлася ў час язды.