У Гродне пачаў працу цэнтр пясочнай тэрапіі, дзе спалучаюцца мастацтва, педагогіка і псіхалогія

Унікальная арт-тэрапеўтычная пляцоўка адкрылася 18 мая на базе Гарадзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Там гараджанам упершыню прапануюць прайсці пясочную тэрапію.

“Іх ніхто не выганяў – яны самі сышлі”. У “начлежцы” пракаментавалі сітуацыю з бяздомнымі ў цэнтры Гродна

Пасля публікацыі матэрыяла пра бяздомных, якія жывуць у кустах у цэнтры Гродна, у рэдакцыю “Твайго стылю” звярнуўся дырэктар Дома начнога знаходжання. Ён растлумачыў, чаму ў гэтых людзей няма прытулку.

Летнія пляцоўкі ў цэнтры Гродна. Дзе выпіць каву пад адкрытым небам?

Надвор’е спрыяе таму, каб нарэшце выйсці з хаты і правесці час пад адкрытым небам. У цэнтры горада некаторыя бары, кавярні і рэстараны ўжо адкрылі летні сезон і выставілі столікі (а некаторыя нават цэлыя тэрасы пабудавалі).

Mirum Music Festival 2016: квіткі на самы атмасферны фестываль Беларусі ўжо ў продажы

|

Лета ўсё бліжэй і калі вы яшчэ не задумваліся аб планах на ўжо блізкі жнівень, то цяпер самы час. З 12 па 14 жніўня на зялёным лузе ля Мірскага Замка пройдзе самы атмасферны музычны фэст Беларусі – Mirum Music Festival. У гэтым годзе арганізатары наважыліся на тры фестывальныя дні: 12 і 13 жніўня – асноўныя дні ды 14-га – afterparty прыемным бонусам для ўсіх, хто мае квіткі на першы, другі або два дні.

Відэафакт: Віцебскі экстрэмал ацаніў высоткі Гродна

Аматар вышыні Міхаіл прыехаў у Гродна па асабістых справах і пачаткова не планаваў наведваць дахі дамоў. Але ўсё ж госць горада не ўтрымаўся і залез на гарадзенскія высоткі, каб атрымаць чарговую порцыю адрэналіну.

Маленькiх тыгранят паказалі гарадзенцам, але ў Гродне яны не застануцца

Яшчэ год назад адносіны амурскіх тыграў Шэрхана і Тайгі былі несур’езнымі, але зараз у іх сямействе папаўненне. Два тыграня нарадзіліся ў красавіку, паказаць іх гараджанам вырашылі толькі ў сярэдзіне мая.

Самыя актыўныя гарадзенцы зноў выйдуць на прабег цвярозасці

Чарговы раз гарадзенцам прапануюць бегам ударыць па п’янстве, наркаманіі і нездаровым ладзе жыцця. Пяты забег цвярозасці пройдзе ў Пышках 28 мая.

“Падарожжы дылетанта” ў інтэрнэце: вёска Муравана ў Бераставіцкім раёне

|

Праграма Юрыя Жыгамонта, якая за 15 гадоў існавання стала адным з самых пазнавальных праектаў беларускага тэлебачання, працягвае выходзіць у інтэрнэце. Адзін з майскіх выпускаў прысвечаны вёсцы Муравана ў Бераставіцкім раёне.

Фестываль аDNаK! — ген беларускага крэатыву. Абудзім яго разам!

|

Сёмы фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK! стартаваў 5 мая і ўжо прымае работы праз сайт adnak.by

“Нёман” здабыў першую перамогу і пачынае выбірацца з дна турнірнай табліцы

Гарадзенскі “Нёман” здолеў зарабіць першую перамогу ў гэтым сезоне. У Гродне 17 мая жоўта-зялёныя білі дэбютанта Вышэйшай лігі ФК “Іслач”.