Зварот “Зялёнага дазора” падзейнічаў: будаўнікі пачалі выпраўляць хібы ва ўпарадкаванні парку ля гарадзенскага ПВТ

|

Гродзенская інспекцыя прыродных рэсурсаў разглядзела зварот “Зялёнага дазора” з нагоды пашкоджаных дрэваў на тэрыторыі мясцовага філіяла Парка высокіх тэхналогій. У выніку дазорныя атрымалі падзяку, будаўнікі – прадпісанне. 30 чэрвеня з раніцы ідзе праца па “лекаванню” пашкоджаных дрэваў.

Капейкі, грошы ці пенязі? Як беларусам называць дробныя манеты. Развагі перад дэнамінацыяй

|

Ужо заўтра Беларусь пачынае працэс дэнамінацыі. Гэта трэцяя дэнамінацыя за гады незалежнасці. Упершыню за 25 гадоў у зварот вяртаюцца манеты. Наколькі адпавядае нацыянальнай гісторыі назва дробных манет “капейкі”?

Экспедыцыя літоўскага тэлебачання па Нёмане: “Пасля нас літоўцы павінны рынуць у Беларусь”

|

Нацыянальная экспедыцыя Літвы па Нёмане, арганізаваная літоўскім тэлеканалам LRT, правяла 10 дзён у Беларусі, дзе здымала відэа для будучых перадач. У Гродне каманда была тры дні і за гэты час яна паспела пазнаёміцца з мясцовымі славутасцямі ды бліжэй пазнаць беларускую культуру.

Супраца культуры і бізнесу: у Гродне абмяркоўвалі, як дагрукацца да сэрца спонсара

|

Падчас ток-шоў у Горадні абмеркавалі праблемы супрацы арганізатараў культурных ініцыятываў і іх патэнцыйных дабрадзеяў. Сустрэча ў фармаце ток-шоў, арганізаваная кампаніяй “Будзьма беларусамі!”, прайшла ў самым цэнтры старой Горадні – у памяшканні “Клуба паспяховых бізнесменаў” (“КУБ”, Савецкая, 7). Нягледзячы на тое, што першы ў горадзе бізнес-клуб – пляцоўка даволі новая і пакуль слаба вядомая, народу паразмаўляць прыйшло дастаткова: амаль усе месцы былі занятыя, піша budzma.by.

Хатні тхор Цюбік, які крадзе кашалькі, прыцягвае больш увагі, чым гарадзенскія знакамітасці

|

“Ой, гэта ў вас янот, а вушкі яму купіравалi? А можна дакрануцца?” Жэня і тхор Цюбік жывуць разам ужо чатыры гады, за гэты час незвычайны хатні гадаванец паспеў скрасці пару кашалькоў, з’есці гумовую цацку і апынуцца ў бальніцы, а таксама здзівіць велізарную колькасць гарадзенцаў.

Як гарадзенцам перажыць спёку і насалоджвацца летам? Карысныя парады з гіфкамі

|

Як паводзіць сябе ў спёку, каб дзень не скончыўся абязводжваннем ці сонечным ударам, а летні адпачынак быў прыемным? Раім як перажыць сонечныя дні, якіх мы спачатку доўга чакаем, а потым ад іх пакутуем.

Лето с КИНЕМО. Фестиваль немого кино и живой музыки снова приедет в Гродно

|

Фестываль “Кинемо”, створаны праектам Cinemascope і Асацыяцыяй маладых беларускіх кампазітараў, пройдзе ва ўнутраным дворыку Музея гісторыі рэлігіі з 8 па 10 ліпеня. Трэцяе лета запар і тры вечары запар гледачы змогуць атрымліваць асалоду ад нямога кіно, музыкі сучасных кампазітараў і музыкаў, створанай спецыяльна для фільмаў, і свежага летняга паветра.

“Это был приказ”. Как в Сирии погиб российский военный, уроженец Гродно

Падпалкоўніка Уладзіміра Бекіша з вайсковымі ўшанаваннямі пахавалі ў пятніцу, 24 чэрвеня ў Гродне. А загінуў вайсковец 19 чэрвеня – так значыцца на магільным крыжы, піша TUT.BY. Па словах сваякоў – менавіта ў Сірыі. Сустракацца з журналістамі сям’я Бекіша не хоча, але ў гутарцы па тэлефоне ўсё ж такі ўспамінае загінулага сына і брата.

“Усяго добрага, прыходзьце ў панядзелак”. Напярэдадні дэнамінацыі ў Беларусбанку зляцела сістэма

Многія гарадзенцы 29 чэрвеня пасля працоўнага дня, згодна рэкамендацыі, накіраваліся ў аддзяленні банкаў, каб аплаціць паслугі і зняць грошы. 30 чэрвеня зрабіць гэта будзе ўжо немагчыма. Але ў Беларусбанку гараджане сутыкнуліся з неспадзяванымі абставінамі – сістэма дала збой і ніводная аперацыя не была магчыма.

На Августовском канале пройдет шестой любительский веломарафон “Суседзi”

|

Упадабанае многімі веласіпедыстамі спартыўнае свята – міжнародны веламарафон для аматараў “Суседзi” – пройдзе на Аўгустоўскім канале 16 ліпеня 2016 года.