Гарадзенцаў запрашаюць аднавіць лес пасля летніх ветравалаў
Ураганы гэтага лета запомніліся гарадзенцам затопленымі вуліцамі, пашкоджанымі дахамі і паламанымі дрэвамі ў горадзе. За межамі горада разбурэнні былі не менш значнымі. Толькі ў ваколіцах Гродна ветравалам пашкоджана каля 65 гектараў лесу. Каб нанова засадзіць гэтыя плошчы, Гродзенскі лясгас запрашае арганізацыі і жыхароў горада узяць удзел у акцыі “Адновім лес разам!”, што пачынаецца 8 кастрычніка. Работы па аднаўленню леса будуць праводзіцца на тэрыторыі Гожскага лясніцтва.