Схаваныя пахаванні: дзе ў Гродне схараніць хамяка, ката ці сабаку
Калі памірае хатні любімец, да эмацыйнай сітуацыі страты дадаецца не менш эмацыйная праблема – што рабіць з яго целам. Мы даведаліся, як вырашаюць гэта пытанне гарадзенцы і што прапануюць у ветэрынарнай станцыі, “Спецаўтагаспадарцы”, заалагічнай краме і ў жыллёва-эксплуатацыйнай службе.