Жанчына, якая перамагла дзве анкалогіі: “Калі мне кажуць “ты моцная”, хочацца ў твар плюнуць”

|

Ірыне Жыхар анкадыягназ ставілі двойчы. Першы раз у 27, другі – праз 14 гадоў. Пра ўласны досвед барацьбы з хваробай, важнасць асабістага ўнёску і грамадскай дзейнасці ў барацьбе з хваробай яна распавяла на сустрэчы “Жыццё пасля раку”, што адбылася 16 сакавіка ў Гродне.

“Лялька для “лялькі”. У Гродне артысты і гледачы разам адзначылі дзень лялечніка

|

Міжнародны дзень лялечніка адзначылі 20 сакавіка ў Гродне. Маленькія наведвальнікі тэатра ў гэты дзень маглі паспрабаваць самастойна кіраваць сапраўднымі сцэнічнымі лялькамі, зрабіць здымкі з любімымі артыстамі і напісаць віншаванкі на вялізнай паштоўцы. Разынкай свята стала акцыя, дзе кожны мог уласнаручна зрабіць ляльку для “лялькі”, як звычайна называюць гарадзенцы гэты тэатр.

Дзеці ў цемры далі абяцанні планеце: як у Гродне самыя маленькія правялі Гадзіну Зямлі

|

Сёлета ў Гродне нават самыя маленькія жыхары горада мелі магчымасць сказаць сваё слова ў абарону планеты. Сустрэча, прысвечаная Гадзіне Зямлі, адбылася ў Дзіцячай экастудыі. За пару гадзін дзеці паспелі памайстраваць, пагуляць, паглядзець у цемры спектакль  і падзяліцца думкамі пра тое, што дапаможа захаваць нашу планету чыстай.

Жывыя кнігі раскрылі таямніцы з “Сямейнага альбома”

|

Жывыя кнігі – людзі, што дзяліліся ўспамінамі пра свой час – распавядалі чытачам пра жыццёвыя прыгоды, неспадзяваныя вандроўкі ды гісторыі кахання. Жывая бібліятэка “Сямейны альбом” прашла ў Гродне 19 сакавіка.

Сакавік набраў моц: на Гарадзеншчыне пачалася нарыхтоўка бярозавіку

|

Сёлета цёплая вясна паспрыяла ранняму пачатку нарыхтоўкі бярозавіку. Адмысловыя сезонныя брыгады ўжо створаны ў лясніцтвах і пачалі падрыхтоўку дзялянак і збор соку. Пра падрабязнасці працэсу мы даведаліся ў Індурскім вопытна-доследным лясніцтве, дзе працуе лепшая ў Гродзенскім раёне брыгада нарыхтоўшчыкаў бярозавіку па выніках мінулага года.

Чаравічкі расцвілі кветкамі: як дызайнерка з абутковай фабрыкі “Нёман” на пенсіі займаецца жывапісам

|

Бэз, коні, адбітак сонца ў вадзе, браткі, рамонкі, зімовая дарога, цюльпаны… Са сценаў кватэры Ганны Чуканавай вокнамі ў іншыя вымярэнні адрываюцца яе карціны. Да “наіўнага жывапісу”, як зараз акрэсліваць мастацтвазнаўцы творчасць гарадзенскай мастачкі, прывялі яе жыццёвыя дарогі і не адна пара намаляваных і стаптаных чаравікаў.

Гарадзенцы прапанавалі новаму жыхару заапарка больш за 100 варыянтаў імя

|

Малады самец малпы лапундзера, які 22 лютага стаў новым жыхаром Гродзенскага заапарка, актыўна асвойваецца на новым месцы. Супрацоўнікі спадзяюцца, што ён стане сябрам для самкі Мані. Пакуль жа бліжэйшая яго справа – выбраць сабе імя сярод прапановаў гараджан.

“Простыя словы, простыя рэчы”. Хлеб у печы без інтэрнэта не спячэш

Вярнуць у жыццё першасныя сэнсы – ідэя, якая падштурхнула Лену і Дашу змяніць горад на вёску і паспрабаваць сябе ў самастойным гаспадаранні. Тут дакладна ведаеш, што спажываеш, а асяроддзе дае выбар – як жыць, чым карыстацца і што з’есці. Мы чарговы раз адведалі дзяўчат, каб разам прыгатаваць сапраўдны хлеб з печы.

Тэстуем “альтэрнатыву” ў прыгатаванні кавы: замест эспрэса-машыны – сіфон

Сіфон для прыгатавання кавы – рэч у нашых кавярнях амаль экзатычная і не многім пакуль знаёмая. Спосаб прыгатавання кавы ў сіфоне адносяць да “альтэрнатыўных” – тых, што не патрабуюць выкарыстання эспрэса-машыны. Кава, што прыгатавана паводле гэтых спосабаў, называецца “павольнай” ці “слоў-кавай”. Пацешыць зрок амаль містычным працэсам яе гатавання і пабавіць час за дэгустацыяй напоя мы прышлі ў кавярню “Наша Кава”.

Вайсковы тэлефон і прымач як у шпіёна. На СТА ў Гродне сабралі калекцыю рарытэтнай гукатэхнікі

У Гродне знайсці “музейныя” мясціны можна нават у зусім нечаканых месцах. Напрыклад, на станцыі тэхнічнай дыягностыкі аўтамабіляў па вуліцы Пушкіна, 43. Тут можна ўбачыць калекцыю рэтра радыёпрымачоў, міні-тэлевізараў і гукапрайгравальнай тэхнікі мінулага стагоддзя.