“Хавайся ў бульбу” ў Гродне: каля тысячы байкераў сабраліся на плошчы Леніна

|

Чарговы байк-рок-фестываль “Хавайся ў бульбу” сабраў у Гродне мноства аматараў матацыклаў з Беларусі ды замежжа. 30 красавіка, на другі дзень фэсту, гарадзенцы чакалі мотакалону на плошчы Леніна, нягледзячы на кепскае дажджлівае надвор’е. З байкерамі і іх жалезнымі канямі ахвотна фатаграфаваліся дзеці і дарослыя. А арганізатары падрыхтавалі шоў з песнямі і чырлідынгам.

Ад ксяндзоў да генералаў: у Гродне масавым прабегам адкрылі веласезон

|

30 красавіка ў Гродне каля тысячы веласіпедыстаў узялі ўдзел у велапрабегу, адкрыўшы такім чынам новы веласезон.

Трэсці попай цяпер модна: у Гродне адзначылі Міжнародны дзень танцаў

|

У Гродне на летняй сцэне парку Жылібера 29 красавіка каля двухсот танцораў адзначылі Міжнародны дзень танцаў. Арганізавала вулічны фестываль гарадзенская танцорка Оля Лета.

У Стаса Пачобута на канцэрце адабралі мікрафон: адміністратару не спадабалася песня “Твой бацька – фашыст”

|

У час выступу Стаса Пачобута ў гарадзенскім бары “Андэграўнд” 29 красавіка выключылі электрычнасць. Канцэрт усё ж адбыўся – без мікрафона і ў цемры, пад святло запальнічак і тэлефонаў наведвальнікаў. Адміністратарцы ў песні лідара Deviation не спадабалася слова “фашыст”.

Гарадзенцы страцілі ўпэўненасць і прайгралі “Мінску”

|

Свой першы ў гэтым сезоне матч без галоўнага трэнера гарадзенскі “Нёман” прайграў, пры гэтым не стварыўшы пагроз каля варот суперніка.

Узяў каля “Усходу”, паставіў каля “Космасу”. У Гродне адкрылі сетку велапракатаў

Каля Маладзёжнага цэнтра “Гродна” 29 красавіка адкрылі новую сетку велапракатаў, створаную “Гроднааблкінавідэапракатам”. Цяпер гарадзенцам і гасцям горада можна будзе ўзяць ровар у адным месцы, а вярнуць – у іншым.

Стратных прадпрыемстваў у Гродне стала менш, зарплата перавысіла 7 млн: вынікі першага квартала 2016 года

|

На пасяджэнні гродзенскага гарвыканкама 29 красавіка былі падведзены вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродна за першы квартал 2016 года. На сустрэчы ўздымалася пытанне аб прамысловасці ў рэгіёне, зарплаце, экспарце і праблемах прадпрыемстваў.

Пятнічнае: Як танцуюць хлопцы з унутраных войск і дзяўчынкі з каледжа

|

Дыскатэка для вайсковай часткі 5522 і Каледжа тэхнікі, тэхналогій і дызайна (былое вучылішча №120) прайшла 18 красавіка ў Моладзевым цэнтры “Гродна”. “Мерапрыемства для сільнай і мужнай палавіны чалавецтва” прайшло ў межах Года Культуры ў Беларусі, піша kinogrodno.by.

Сайт гарадзенскага Музея Багдановіча атрымаў дыплом інтэрнэт-прэміі “ТІБО-2016”

|

Цырымонія ўручэння штогадовых інтэрнэт-прэмій “ТІБО-2016” адбылася ў Мінску 21 красавіка. У намінацыі “Культура і мастацтва” другое месца заняў рэсурс Музея Максіма Багдановіча www.bagdanovichmuseum.by, які бясплатна распрацавала студыя “Іквадарт”. Пра гэта паведамілі ў фэйсбуку Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.

Дзе была малітоўная школа і што такое брэндмаўэр: гарадзенскія школьнікі ўдзельнічалі ў краязнаўчай гульні “Я этим городом храним”

|

У Гродне ў дзевятнаццаты раз прайшла краязнаўчая гульня “Я этим городом храним”. Сёлета ў папулярнай сярод школьнікаў забаве ўдзельнічала рэкордная колькасць каманд, якiя павінны былі за тры гадзіны пераадолець 38 кантрольных кропак.