Гарадзенская беларусачка 2016: У Гродне выбралі лепшую сярод прыгажунь і разумніц (шмат фота)

Юбілейны X фольк-конкурс “Гарадзенская беларусачка” прайшоў 23 красавіка ў актавай зале ўніверсітэта імя Купалы. Да гала-канцэрта сем канкурсантак рыхтаваліся на працягу двух месяцаў. Амаль усе яны былі на вялікай сцэне ды перад такой вялікай аўдыторыяй упершыню.

Фэст экскурсаводаў 2016: Сто гарадзенцаў прыйшлі паглядзець на рэшткі крапасных бастыёнаў

|

Экскурсія “Абарончыя ўмацаванні Гродна часоў Паўночнай вайны” адкрыла першы дзень штогадовага Фэсту экскурсаводаў. Наведнікі змаглі даведацца, дзе ў сярэдзіне XVII ст. знаходзіліся абарончыя збудаванні горада.

Забава на выходны: збяры прыгожы пазл акурат для дажджлівага дзянька

|

Мы разрэзалі здымак на 48 кавалкаў. Збяры пазл правільна, перасоўваючы часткі мышкай ці тачпадам.

Заходняе дэрбі скончылася не на карысць Саладоўнікава

|

Чарговы плявок футбольнага “Нёмана” у бок гарадзенскiх заўзятараў. У чацвёртым туры, які праходзіў у Брэсце, жоўта-зялёныя прайгралі мясцоваму “Дынама” з лікам 0:2.

Фотафакт: Мечыслаў Гой пасадзіў маладое дрэўца на месцы спілаванага ясеня часоў Тызенгаўза

, |

У межах суботніка, які праходзіць ва ўсёй краіне 23 красавіка, старшыня гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой пасадзіў маладое дрэўца на месцы спілаванага старога ясеня ў парку Жылібера.

“Рэвалюцыйны рух не згас – ён развіваецца”. Гарадзенскія камуністы адзначылі Дзень нараджэння Леніна

|

У пятніцу ля помніка правадыру сусветнай рэвалюцыі на плошчы яго імя ў Гродне сабраліся нешматлікія камуністы, якія па традыцыі адзначаюць дату 22 красавіка – дзень нараджэння Леніна.

“Аказваецца, увесь час я варыў крафтавае піва!” Гарадзенец пра хатні бровар і адкрыцці ў піваварэнні

|

За два гады піваварнага досведу Андрэй Кізюкевіч склаў каля 30 аўтарскіх рэцэптаў і зварыў каля 1000 літраў піва. Яго маркі хмельнага напою не маюць абмежаванняў для захоўвання, а фантазія майстра – для творчых пошукаў. Пачыналася ж усё з дзіцячых кніжак ды сяброўскіх абяцанак.

Гарадзенскія чыноўнікі і людзі з інваліднасцю стануць акторамі ў п’есе “Сем”. Прэм’ера хутка!

|

П’есу “Сем” пакажуць у Моладзевым центры 28 красавіка. П’еса прадстаўляе гісторыі сямі выбітных жанчын, што змагаліся супраць гвалту і дыскрымінацыі ў сваіх краінах. Прачытаюць яе на гарадзенскай сцэне прадстаўнікі аблвыканкама, сістэмы аховы здароўя, спорта і культуры. Разам з чыноўнікамі на сцэну выдуць людзі з інваліднасцю – інвалід-вазочнік і прадстаўнічка інвалідаў па зроку.

З заходам сонца ў гродзенскай сінагозе сустрэлі Пэсах

|

Габрэі Гродна адзначаюць васьмідзённае свята Пэсах. У гэтым годзе яно пачалося з заходам сонца 22 красавіка. У першы вечар згодна традыцыі з’ядаецца маца і выпіваюцца чатыры куфлi віна, як сімвал свабоды. На стале абавязкова прысутнічае горкая зеляніна і салёная вада – у памяць аб былой няволі. Таксама на сталах габрэяў можна ўбачыць салодкую страву харосет, якая нагадвае гліну.

На ХІ Фестывалі нацыянальных культур у Гродне свае падворкі адкрыюць пяць новых дыяспар

|

ХІ Фестываль нацыянальных культур пройдзе ў Гродне 4-5 чэрвеня – на дзень пазней, чым планавалася. Фестываль перасунулі з-за супадзення з Усебеларускім народным сходам.