Свята-Пакроўскі сабор паказаў унікальныя Евангелія з рызнiцы і сховішча
3 красавіка ў бібліятэцы Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора адбылася унiкальная выстава напрастольных Евангеліяў з рызніцы i сховiшч гарадзенскага храма. У мерыпрыемстве прынялi удзел настаяцель кафедральнага сабора протаіерэй Георгій Рой, а таксама загадчык сектара прыхадскіх бібліятэк іерэй Уладзімір Барысевіч.