Цягнік на Польшчу і кавярня на вакзале: у адзіны дзень пасажыра гарадзенскія чыгуначнікі адказвалі на пытанні жыхароў горада
Адзіны дзень пасажыра ў Гродне праходзіць у пяты раз, і зваротная сувязь з грамадзянамі дае свае вынікі. Апошнім часам дзякуючы пасажырам расклад рэгіянальных ліній стаў больш зручным. На вакзалах устаноўлены дадатковыя пандусы. Было пачута і пажаданне грамадзян па адкрыцці пункта грамадскага харчавання на чыгуначным вакзале ў Гродне. Кафэ з лёгкім фастфудам пачне працу ўжо ў красавіку.
Многіх гарадзенцаў хвалюе тэма цягніка Гродна – Беласток. Гэты кірунак быў закрыты ў снежні 2015 года.
“Беларуская чыгунка займае актыўную пазіцыю і спрабуе аднавіць напрамак. Мы вядзем перамовы з польскім бокам і зараз разглядаецца пытанне наконт двух перасадачных вагонаў у кірунку Гродна – Варшава, з прыпынкам у Беластоку“. – распавёў начальнік аддзела пасажырскай службы ўпраўлення беларускай чыгункі Дзяніс Танканог.
Вынікі перамоваў, са словаў спецыяліста будуць вядомы не раней за червень.