Хлопец з Гродна зняў беларускамоўны кавер на вядомы японскi вірусны ролік

|

Відэа гарадзенца Яраслава Пахомава імкліва набірае прагляды. Хлопец зрабіў кавер на беларускай мове на відэа вядомага японскага дыджэя Piko-Taro пад назвай “Pen Pineapple Apple Pen” (Ручка-ананас-яблык-ручка). У гарадзенца ж вышла “Конь-цыбуля, бульба-конь”.

У Гродне масавай хадзьбой і прабегам ушанавалі памяць алімпійца Пятра Пачынчука

|

У цэнтры Гродна раніцай 8 кастрычніка прайшоў юбілейны XXV мемарыял па спартыўнай хадзе, прысвечаны памяці гарадзенца, срэбнага прызёра Алімпійскіх гульняў 1980 года Пятра Пачынчука. Таксама у рамках мерапрыемства прайшоў гарадскі прабег “Grodno Run”.

Фотафакт: У Гродне ў продажы з’явіліся цыгарэты са страшнымі карцінкамі

|

Такія выявы неўзабаве з’явяцца на ўсіх тытунёвых вырабах, якія выпускаюць у краінах Еўразійскага эканамічнага саюза. У Гродне тытунёвая фабрыка “Нёман” ужо стала выпускаць падобныя ўпакоўкі.

Пад Новы год у Гродне з’явіцца першая мотарыкша

|

Члены аўтарэтраклуба “Вінтаж” да Новага года плануюць стварыць першую ў Гродне мотарыкшу, якая ў будучыні зможа абслугоўваць гараджан і гасцей горада. Ствараюць мотатакси са знойдзенага у вёсцы Бераставіцкага раёна рэдкага экзэмпляра савецкага мотаролера “Муравей”.

 

На прыбудове да гродзенскай кірхi ўсталявалі сонечныя батарэі

|

У Гродне ўжо выпрабавалі новыя сонечныя батарэі, ўсталяваныя 6 кастрычніка на прыбудове да лютэранскай кірхi. З поўным запускам новай сістэмы гарадзенскія лютэране змогуць самі атрымліваць каля 50% неабходнай электраэнергіі.

“Нёман” зноў разграміў суперніка. Гэтым разам “Віцебск”

|

Пасля паразы ў Маладзечне гарадзенскі “Нёман” рэабілітаваўся перад сваімі заўзятарамі. У Гродне чырвона-чорныя ўпэўнена разабраліся з “Віцебскам”. Матч скончыўся з лiкам 11:3.

Сур’ёзнае ДТЗ каля шклозавода: сутыкнуліся Mazda і Volkswagen

|

Лабавое сутыкненне двух аўтамабіляў каля шклозавода адбылося каля 13.00 у чацвер, 6 кастрычніка. Як паведамляе ДАІ гродзенскага аблвыканкама, напярэдадні ўвечары ў сябе дома віноўнік ДТЗ, кіроўца Mazda, з прыяцелямі піў піва і гарэлку. Раніцай стаў пахмяляцца, што выклікала абурэнне жонкі.

У Гродне ўшанавалі хакейны “Рытм” – уладальніка Кубка-2016

|

Ва Упраўленні спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама 5 кастрычніка адбылося ўшанаванне гульцоў і трэнераў ГХК “Рытм”, які ў гэтым годзе ў 22-ы раз стаў пераможцам нацыянальнага чэмпіянату і ў 21-ы выйграў Кубак краіны.

Замест грошай за паездку – удар у твар. У Гродне працягваюць нападаць на таксістаў

|

Неспрыяльна скончылася паездка для аднаго з работнікаў таксі горада. Замест грошай за паездку таксіст, пасля таго, як адвёз пасажыра па ўказаным адрасе, атрымаў удар у твар. Сам пасажыр ўцёк, але яго злавілі дзякуючы відэакамеры ў салоне таксi.

Гандбол: Гарадзенскія каманды прайгралі мінскім

|

У сераду, 5 кастрычніка, выдаўся насычаны дзень для аматараў ганбола. Вось толькі станоўчага выніку ён для гарадзенцаў не прынёс. У Гродне як жаночая, так і мужчынская каманда прайграла супернікам.