Юніёрская зборная Беларусі па баскетболе заняла 8-е месца на чэмпіянаце Еўропы

|

Юніёрская зборная Беларусі па баскетболе, якой кіруе гарадзенскі трэнер Аляксандр Шымкавяк, заняла 8-е выніковае месца на чэмпіянаце Еўропы. У матчы за 7-ю пазіцыю нашы дзяўчаты саступілі аднагодкам з Чэхіі.

Каля Моладзёвага цэнтра “Гродна” вучылі танцаваць сальсу і бачату

|

У суботу, 13 жніўня, на пляцоўцы каля Моладзёвага цэнтра “Гродна”, чальцы аматарскага аб’яднання “Клуб сацыяльных танцаў” правялі для гарадзенцаў майстар-класы па лаціна-амерыканскіх танцах. Мерапрыемства прайшло ў рамках канцэртаў выхаднога дня, што арганізоўвае “Цэнтр культуры”.

Электрычны “Rolls-Royce” выехаў на маршрут у цэнтры Гродна. Першымі пракаціліся турысты

|

Адкрыты электрамабіль – рэпліка Rolls-Royce – 13 жніўня ўпершыню выехаў на пробны маршрут па гістарычным цэнтры Гродна. Як і прадказвалі, першымі кліентамі сталі менавіта турысты.

У таварыскім матчы “Нёман і “Бейбарыс” закінулі трынаццаць шайбаў

|

У Гродне 13 жніўня хакейны “Нёман” правёў цікавую міжнародную таварыскую гульню супраць казахскага “Бейбарыса”. З лікам 8:5 перамагла каманда Сяргея Пушкова.

“У дзяцінстве падаваў мячы Сасноўскаму і Кавалёнку, а цяпер гуляем у адной камандзе”. Яраслаў Яроцкі пра вяртанне ў Гродна

|

Ён з’ехаў у “Дынама Мінск” калі яму было 14 гадоў. Праз шэсць гадоў ён вяртаецца ў родны горад, дзе пачынаў шлях прафесіянала. У першым жа матчы за гарадзенскую каманду гэты футбаліст выходзіць на замену і забівае гол. Расказваем пра выхаванца гарадзенскага і мінскага футбола – Яраслава Яроцкага.

“Не судзіце нас строга – гэта толькі пачатак”. У Гродне прайшла прэм’ера кароткаметражнага фільма “Прототип”

|

Прэм’ера кароткаметражнага фільма “Прототип” прайшла ўвечары 12 жніўня ў вялікай зале кінатэатра “Кастрычнік”. Фільм цягам трох месяцаў здымала гарадзенская кінакампанія “Amber film”.

У “Нёмана” баявая нічыя з “Віцебскам”

|

Чарговая нічыя ў гарадзенскага “Нёмана”: у Віцебску каманда Ігара Кавалевіча хутка адкрыла лік, але яшчэ да перапынку здолела прапусціць мяч. У выніку супернікі падзялілі ачкі. Адно ачко, заробленае ў Віцебску, дазволіла “Нёману” часова пакінуць апошняе месца і абысці “Нафтан”.

У Гродне з’явілася федэрацыя гольфа. У планах – будаўніцтва поля для гульні

|

Поле для міні-гольфа са штучным пакрыццём можа з’явіцца ў Гродне у бліжэйшым часе. Яго цана – каля 30 тысяч долараў, але ёсць спадзеў на спонсараў. Заняцца папулярызацыяй эксзатычнага для Беларусі спорту мае новая арганізацыя, што днямі з’явілася ў Гродзенскай вобласці.

Каля чыгуначнага вакзала маршрутка сутыкнулася з аўтобусам

|

Аўтобус сутыкнуўся з маршрутным таксі 12 жніўня каля 12.00. У выніку аварыі ў маршрутцы выбiта шкло, а ў аўтобуса пабіта бакавое люстэрка. Пасажыры ў аварыі не пацярпелі.

На Будзёнага знясуць краму, каб на яе месцы пабудаваць пяціпавярховік

|

На вуліцы Будзёнага ў Гродне ў бліжэйшы час знясуць пабудову пачатку 1950-х гадоў. На яе месцы з’явіцца новы жылы дом.