Гарадзенец Аляксандр Трыпуць будзе сцяганосцам Беларусі на адкрыцці Паралімпійскіх гульняў у Рыа
XV летнія Паралімпійскія гульні пройдуць з 7 па 18 верасня ў Рыа-дэ-Жанейра. У іх возьме ўдзел 21 спартсмен-паралiмпiец з Беларусі. У склад зборнай ўключаны і тры прадстаўнікі Гарадзеншчыны – адзiн з iх панясе сцяг краiны на адкрыцці гульняў.