У інтэрнэце з’явілася унікальнае відэа з вучэнняў у гарадзенскім аэрапорце

|

 

Згодна з праграмай вучэнняў адпрацоўваліся дзеянні ў магчымых аварыйных  сітуацыях. Задача на 9 ліпеня акрэслівалася так: недалёка ад аэрапорта “Абухава”, пацярпеў крушэнне пасажырскі самалёт. Яшчэ адно паветранае судна зрабіла аварыйную пасадку ў аэрапорце горада.

Гарадзенскія танцоры ладзяць дабрачынны майстар-клас

У нядзелю,19 ліпеня ў Каледжы лёгкай прамысловасці пройдзе дабрачынны майстар-клас ад лепшых маладых танцораў нашага горада. Такім чынам яны вырашылі дапамагчы ўкраінскаму хлопчыку атрымаць шанец на выздараўленне.

Забыць нельга, знайсці. Частка першая: невядомы сямейны архіў

Не так даўно адзін з чытачоў “Твайго стылю” звярнуўся да нас  з просьбаю  знайсці сваякоў людзей, што да вайны жылі  ў доме, дзе да пераезда на новую кватэру жыў і ён. Адшукаць былых жыхароў дома трэба, каб перадаць ім альбом з фотаздымкамі, выпадкова зноўдзены ў падвале.

 

У суботу ў кубкавым матчы “Нёман” згуляе з “Рэчыцай 2014”

|

Ужо 18 лiпеня гарадзенскі “Нёман” правядзе першы кубкавы матч ў сезонах 2015-2016 гадоў. Першы супернік жоўта-зялёных – футбольны клуб “Рэчыца 2014”.

 

Баршчэўнік пераходзіць у наступленне

|

У Гродне, на вуліцы Куйбышава, разрастаецца баршчэўнік, з якім ўзмоцнена змагаюцца ў Беларусі і краінах Еўропы. Баршчэўнік з’яўляецца адной з найбольш небяспечных раслін-агрэсараў, каторыя могуць хутка выцясняць з асяроддзя іншыя, што пагражае   парушэннем экалагічнага балансу. Расліна можа быць небяспечнай і для чалавека.

У Гродне пачынаюцца мерапрыемствы прысвечаныя Дню горада

|

Роўна 71 год таму ў ходзе Беластоцкай і Віленскай аперацый войскамі 2-га і 3-га Беларускіх франтоў вызвалена ад нямецка-фашыскціх захопнікаў правабярэжная частка Гродна. Часткам і злучэнням, якія вызначыліся пры вызваленні горада, прысвоены ганаровыя імёны “Гарадзенскіх”.

 

Хаця баі за горад  ішлі яшчэ да 24 ліпеня, днём вызвалення лічыцца менавіта 16ліпеня. У гэты дзень Гродна традыцыйна адзначае дзень горада.  

Загадкавыя героі міфаў і казак Старажытнай Грэцыі і Егіпта завіталі ў Гродна

З 15 ліпеня па 13 верасня ў гарадзенскай выставачнай зале праходзіць выстава пад назвай “От мифов до символов загадочный мир фигур”.

“Мужыкі, бітва ж адбылася”: гарадзенцы распавядаюць, што гэта за дзень – 15 ліпеня

|

15 ліпеня карэспандэнт “Твайго стылю” запытаў выпадковых мінакоў на вуліцы пра тое, які сёння дзень. Як аказалася, далёка не ўсе гарадзенцы ведаюць, што ў гэты дзень у 1410 годзе адбылася знакамітая Грунвальдская бітва.

Гарадзенскія студэнты арганізавалі мадэльную кампанію

Актыўныя студэнты з Гродзенскага Дзяржаўнага Універсітэта імя Янкі Купалы аб’ядналі намаганні ў стварэнні праекта пад назвай Mac Models & Fashion Company.

Байкі Януша Парулiса: Калекцыя нёманскага шкла

“Твой стыль” працягвае дзяліцца з чытачамі аповедамі чалавека, якога можна назваць гарадзенскай  легендай – Януша Парулiса. Сёння вядомы калекцыянер  раскажа пра сваё “шкло”, якое было выраблена ў розны час на бярозаўскiм  шклозаводзе “Нёман”.