Гарадзенскія рок-музыкі заспявалі пра хакейны клуб “Нёман” (ВIДЭА)
Рок-гурт “Точка Невозврата” сумесна з фан-рухам ХК “Нёман” працуюць над стварэннем першай у гісторыі гарадзенскага клуба рок-кампазіцыі.
Рок-гурт “Точка Невозврата” сумесна з фан-рухам ХК “Нёман” працуюць над стварэннем першай у гісторыі гарадзенскага клуба рок-кампазіцыі.
У нядзелю, 26 ліпеня, упершыню ў Гродне пройдзе самы прэстыжны турнір па стрытболе пад назвай Red Bull King of the Rock. Спаборніцтва ў бескампрамісным фармаце адзін-на-адзін збірае лепшых гульцоў з усёй краіны. У аматараў вулічнага баскетбола будзе толькі адзін шанец, каб заявіць пра сябе, і толькі адна пуцёўка на сусветны фінал у Стамбуле.
У сусветны дзень знаходак “Твой стыль” паразмаўляў з вядомым блогерам-краязнаўцам Мечыславам Супронам, які распавёў пра невядомае сярэднявечнае паселішча на беразе Нёмана.
Пасля публікацыі матэрыялу пра тое, што бацькі асуджаных за наркотыкі маладых людзей ствараюць грамадскую арганізацыю, у рэдакцыю “Твайго стылю” звярнуўся Арцём – хлопец, які мае шматгадовы вопыт ўжывання наркотыкаў. Ён пасталеў і адумаўся, і зараз супраць усяго гэтага “руху”.
Сёння ў аб’ектыў нашага карэспандэнта патрапілі машыны нахабных аўтамабілістаў, якія ўсё бліжэй паркуюцца каля дзіцячых пляцовак, першы ў Гродне “Макдональдс”, а таксама падрыхтоўка горада да чэмпіянату Свету па пажарным спорце.
Карэспандэнт “Твайго стылю” адправіўся ў Цэнтр занятасці, каб даведацца аб становішчы спраў на рынку працы ў Гродне.
“Твой стыль” працягвае шукаць сваякоў уладальнікаў схаванага сямейнага альбома, які знайшлі ў адным з падвалаў горада. Таго дома, дзе знаходзіўся стары падвал, ўжо няма. На месцы старой пабудовы стаiць ўсімі вядомая гасцініца “Семашко”.
На днях завяршылася падвядзенне вынікаў конкурсу “Мой кадр у абарону прыроды”, аб’яўлены пасольствам Францыі сумесна з таварыствам “Зялёная сетка” і інфармацыйным парталам “ZНЯТА”. Праца гарадзенкі Вікторыя Бохан ўвайшла ў 20 лепшых і была ўзнагароджана спецыяльным прызам пасла Францыі.
19 ліпеня ў Гродне сустракаліся бацькі маладых людзей, асуджаных на працяглыя тэрміны па артыкуле 328 КК Беларусі – незаконны абарот наркатычных сродкаў. Па словах бацькоў, якія прыехалі з розных гарадоў Гарадзеншчыны, прысуды аказаліся надзвычай несправядлівымі, справы вяліся з грубымі парушэннямі следчых працэдур.
Увечары 18 ліпеня на гарадскім стадыёне Рэчыцы падапечныя Сяргея Саладоўнікава, гуляючы асноўным складам, не здолелі абыграць аўтсайдэра Першай лігі ФК “Рэчыца 2014”. Першы кубкавы матч 1/16 фіналу скончыўся з лікам 0:0.