У пошуках свайго месца пад сонцам: як справы на рынку працы Гродна?
Крышку статыстыкі. Па стане на 1 чэрвеня 2015 года на ўліку ў службе занятасці лічылася 3582 чалавека, у тым ліку 2463 беспрацоўных. Узровень рэгіструемага беспрацоўя склаў 1,4%.
Па ўзроўні адукацыі грамадзяне, якія маюць агульную базавую або агульную сярэднюю адукацыю, складаюць 42,8%.
32,1% маюць прафесійна-тэхнічную адукацыю, 12,8% – сярэднюю спецыяльную адукацыю, 12,3% – вышэйшую.
У структуры беспрацоўных моладзь ва ўзросце 16-30 гадоў складае 27,1%, беспрацоўныя ва ўзросце ад 30 да 40 гадоў – 22,8%, ад 40 да 50 гадоў – 25,8%, старэйшых за 50 гадоў – 24,3%. Сярэдні разліковы ўзрост беспрацоўных – 39 гадоў.
74% беспрацоўных да моманту рэгістрацыі ў службе занятасці працавалі па рабочай спецыяльнасці.
Сярэдняя працягласць беспрацоўя аднаго чалавека складае 2,9 месяца з моманту рэгістрацыі ў службе занятасці.
Такім чынам, сацыяльна-дэмаграфічны партрэт беспрацоўнага Гродна на 1 чэрвеня 2015 выглядае так:
– Мужчына ва ўзросце 39 гадоў,
– які мае працоўную спецыяльнасць, вопыт працоўнай дзейнасці,
– звольнены з апошняга месца працы па прычынах цякучасці кадраў, альбо які працяглы час нідзе не працуе,
– з працягласцю беспрацоўя з моманту рэгістрацыі ў службе занятасці да 3-х месяцаў.
Попыт на працоўную сілу
У студзені-маі 2015 у параўнанні з 2014 годам на рынку працы Гродна назіралася зніжэнне попыту на працоўную сілу, у сярэднім штодня ў кіраванні меліся звесткі аб наяўнасці ў арганізацыях горада 800 вакантных працоўных месцаў (у студзені-маі 2014 – 1,7 тысяч вакансій).
Значнае зніжэнне попыту назіраецца з боку арганізацый будаўнічай галіны, прамысловасці, пераважна на працоўных; нізкі попыт на некваліфікаваную працу (грузчыкі, падсобныя рабочыя). Па стане на 1 чэрвеня 2015 года каэфіцыент напружанасці на рэгіструемым рынку працы склаў ўмоўна 3 беспрацоўных на 1 вакантнае працоўнае месца.
На 20 ліпеня ў Цэнтры занятасці маецца больш за 100 вакансій з мінімальнай заробнай платай 800 000 рублёў (выкладчык у Каледжы) і максімальнай 8 500 000 (абвальшчык мяса). “ТС”зрабіў ТОП 10 самых незвычайных вакансій, якія маюцца на сайце гарвыканкама.
А пазнаёміцца з поўным спісам вакансій можна ТУТ.