У Гродна можа з’явіцца Міжземнаморскі брат
Прапрацоўваецца ўсталяванне пабрацімскіх адносін паміж Гродна і Ашкелонам (Ізраіль), аб гэтым у інтэрв’ю газеце «Саюз» паведаміў пасол РБ у Ізраілі Ігар Ляшчэня.
Прапрацоўваецца ўсталяванне пабрацімскіх адносін паміж Гродна і Ашкелонам (Ізраіль), аб гэтым у інтэрв’ю газеце «Саюз» паведаміў пасол РБ у Ізраілі Ігар Ляшчэня.
Намеснік міністра адукацыі Беларусі Казімір Фарына на калегіі міністэрства прывёў у прыклад пазітыўны досвед дашкольных устаноў Гродна і некаторых іншых гарадоў Беларусі, дзе харчаванне дзяцей арганізавана з бацькоўскай даплатай і прапанаваў укараняць гэты досвед паўсюль.
З Беларусі на парад Перамогі ў Маскву, які адбудзецца 9 траўня, запрошаныя толькі 7 чалавек, у іх ліку і Мікалай Іванавіч Лакцюшын – адзіны ветэран вайны з Гарадзеншчыны, са Слоніма.
Сёння пасля рамонту адкрыецца вялікая зала кінатэатра «Кастрычнік»: тут з’явілася спецыяльнае падсвятленне ў глядацкіх шэрагах, якое дазволіць убачыць нумар ў цемры, крэсла ў зале замянілі на мяккія і камфартабельныя. Праўда, колькасць месцаў паменьшылася – з 503 да 400.
П’янства на працоўных месцах і састарэлае абсталяванне на прадпрыемствах застаюцца галоўнымі прычынамі смяротных выпадкаў на прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемствах Гродзеншчыны.
На Гродзенскай тытунёвай фабрыцы «Нёман» сёлета пачнецца кантрактная вытворчасць цыгарэт дзвюх замежных кампаній: Imperial Tobacco пачне выпуск цыгарэт маркі R1 і міжнародная Tobacco International Enterprisise Lmt. – марак Oscar і Oscar Super Slims.
Заняткі “Універсітэту Залатога Веку” распачаліся 29 красавіка ў Гродне. Удзел у гэтым праекце бярэ некалькі дзесяткаў сталых гарадзенцаў і гарадзенак, якія хочуць жыць паўнавартасным жыццём. А гэта азначае – мець магчымасць развівацца, рэалізоўваць свае мары, кантактаваць з людзьмі, быць карыснымі грамадству.
На мінулым тыдні ў пракат выйшаў працяг знакамітай стужкі Мікіты Міхалкова «Стомленыя сонцам 2: Супрацьстаянне». Вусаты мэтр восем год здымаў далейшае развіццё гісторыі, якая калісьці прынесла яму Оскара.
Першыя сонечныя праменьчыкі нагрэлі зямлю і паветра. Запахла вясной. Мы з дзяўчынкамі выйшлі з каледжу пагрэцца на сонейку. Размаўлялі пра дзявочыя справы. Да нас падыйшлі падлеткі, запыталіся запальнічку…
На мінулым тыдні на экраны вылілася магутная хваля ўсялякіх кінапрэм’ер. Тут табе і працяг мегаблакбастэру нашых усходніх братоў «На гульні-2» і апісаная ў папярэднім выпуску Твайго стылю стужка «Бітва тытанаў». Але паглядзець вырашыў знятую за «капейкі» (30 млн у.а.) экранізацыю комікса «Піпец». Фільм так і называецца – «Піпец».