БАТЭ аказаўся мацнейшым за “Нёман” з лікам 2:0

|

Сёння, 30 чэрвеня, прайшоў чарговы тур чэмпіянату рэспублікі па футболе ў Вышэйшай лізе. Гарадзенскі “Нёман” гасцяваў у самай тытулаванай каманды краіны – барысаўскага БАТЭ.

Пераможцам конкурсу пра гісторыю паўстання 1863 года стаў хлопец са Слоніма

|

29 чэрвеня ў Мінску прайшоў фінал конкурсу на найлепшае веданне гісторыі паўстання 1863 года. Першыя тры месцы занялі ўдзельнікі з Заходняй Беларусі.

Спрошчанага перасячэння літоўскай мяжы для беларусаў не будзе?

|

Дазволіўшы адкрыць у Лідзе расійскую вайсковую базу, Беларусь адмаўляецца ад планаў па рэалізацыі  пагаднення пра спрошчаны парадак перасячэння мяжы Літвы і Беларусі для жыхароў памежных раёнаў, заявіў віцэ-спікер сейма Літвы Пятрас Аўштрявічус.

Заяву палітыка цытуе газета ru.delfi.lt.

Аркестры зайгралі ў першы дзень “Grodno Jazz-2013” (шмат фота)

| Без катэгорыі

У Гродне 29 чэрвеня адкрыўся восьмы міжнародны фестываль джазавай музыкі “Grodno Jazz-2013”. У першы дзень на адкрытай пляцоўцы ля Новага Замка выступілі тры калектывы.

На Замкавай правалілася плітка

|

Вось ужо колькі дзён на ходніках вул.Замкавай ля музея гісторыі рэлігіі пазяхае яміна. Відаць, два тыдні таму, калі тут мянялі падземныя камунікацыі, яму закапалі і кепска ўтрамбавалі. У выніку, пасля чарговай залевы грунт прасеў, тратуарная плітка пачала правальвацца.

Партыю жырандоляў на мільярд рублёў затрымалі ў Брузгах

|

Эксклюзіўныя жырандолі і мармуровая мазаіка затрыманая на беларуска-польскай мяжы.

У пункце мытнага афармлення “Брузгі-2” мытнікі праверылі зборны груз, які славацкія перавозчыкі дастаўлялі з Італіі ў Расію.

Турнір па амерыканскім футболе праходзіць у Гродне

| Без катэгорыі

Турнір “Сцяг футбол” праходзіць сёння, 29 чэрвеня, на ЦСК “Нёман”. У ім удзельнічаюць дзевяць каманд з розных куткоў Беларусі.

Рух на вуліцы Гагарына закрываецца на два дні

З 9.30 1 ліпеня да 24.00 2 ліпеня рух па вул. Гагарына будзе зачынены ў сувязі з правядзеннем прац па рамонце вадаправода пасля прарыву.

Святлана Куль: Наступ на літвінства гэта наступ на беларускую незалежнасць

|

У Гродне 28 чэрвеня адбылася прэзентацыя манаграфіі “Палітыка. Культура. Асоба” прафесаркі кафедры археалогіі і этналогіі ГрДУ Святланы Куль-Сяльверставай. Аўтарка выдала кнігу ўласнымі высілкамі і за ўласныя грошы.

У Мінску прайшоў Чацвёрты фестываль беларускамоўнай рэкламы AD.NAK!

Падчас яго вызначыліся лепшыя з лепшых сярод беларускамоўнага рэкламнага рынку. Цырымонія ўзнагароджання адбылася 27 чэрвеня ў Мінску ў Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Раў (IBB).