Аркестры зайгралі ў першы дзень “Grodno Jazz-2013” (шмат фота)

| Без катэгорыі

Першымі гледачы пачулі кампазіцыі ў выкананні эстрадна-духавога аркестра Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, заснаванага ў 2000 годзе.

Таксама ў рамках фэсту “Grodno Jazz-2013” гледачам прадставілі літоўскі квартэт “Beatles’n’Jazz”.

Завяршыўся першы дзень музыкай у выкананні біг-бэнда Гродзенскай абласной філармоніі пад кіраўніцтвам дырыжора Барыса Мягкова.

На фестывалі жыхары і госці змаглі пачуць творы сучасных расійскіх і замежных кампазітараў, а таксама класіку сусветнага джазу.

 

 


Падчас выступаў можна было ўбачыць выступы аматараў бальных і лацінаамерыканскіх танцаў. Арганізатарамі фестывалю “Grodno Jazz-2013” выступае Гродзенская абласная філармонія.