Белы ровар усталявалі на месцы трагедыі
Па праспекце Я.Купалы мінакі могуць заўважыць “прыпаркаваны” белы ровар. Па традыцыі шматлікіх краін так шануюць памяць загінулых раварыстаў.
Па праспекце Я.Купалы мінакі могуць заўважыць “прыпаркаваны” белы ровар. Па традыцыі шматлікіх краін так шануюць памяць загінулых раварыстаў.
Пенсіянеры з 1 мая па 30 верасня могуць набываць білеты на прыгарадныя паязды за паўцаны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай чыгункі.
Думаю, што нікога не здзіўлю, сказаўшы, што жыццё ў памежным горадзе адрозніваецца ад жыцця ў горадзе недзе пасярэдзіне краіны. Не, ніякіх крыўд. Ні лепш, ні горш, проста іншае. І тое, што нам, прыгранічным, здаецца цалкам натуральным, іншым жыхарам у навіну.
27 красавіка у Бярозаўцы міліцыянты канфіскавалі 800 асобнікаў газеты «Новы час». Газеты перасылаліся з Мінску мясцовым актывістам Партыі БНФ і Руху «За Свабоду», якія афіцыйна з’яўляюцца грамадскімі распаўсюднікамі выдання. Актывісты Сяргей Трафімчык і Вітольд Ашурак былі дастаўленыя ў мясцовы пастарунак, дзе быў складзены акт аб канфіскацыі друкаванай прадукцыі.
Учора ў сувязі з чуткамі пра падвышэнне цэнаў на алкаголь крэпасцю звыш 28 градусаў у крамах горада вельмі хутка распрадавалася гарэлка. Ажыятаж быў вялікі: крамы перапоўненыя, паліцы пустыя. Літаральна за дзень у Еўраопце раскупілі амаль усю гарэлку. Людзі куплялі па некалькі дзясяткаў бутэлек.
З 29 красавіка ў Беларусі павялічваюцца гранічныя максімальныя адпускныя цэны на некаторыя малочныя прадукты і хлеб.
Ад учорашняга дня на святлодыёднае табло на Савецкай плошчы ўсталявалі гукавую сістэму. Зараз гродзенцы змогуць успрымаць рэкламу і на слых.
2 мая выдавецкая ініцыятыва прэзентуе ўжо добра разрэкламаваныя і ацэненыя аматарамі гісторыі “Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада” і «Ад Каложы да Фартоў: біяграфія гарадзенскіх вуліц».
З 45 прафесій, якія прапаноўваліся для перанавучання ў студзені-сакавіку, найбольш папулярнымі былі запатрабаваныя на рынку працы спецыяльнасці будаўнічага профілю і кіроўцы.
У траўні ўступаюць ў сілу змены ў Закон РБ «Аб органах Дзяржаўнай Бяспекі», у сувязі з чым неафіцыйны спіс «невыязных» цалкам можа ператварыцца ў «афіцыйны» для ўсіх асобаў, што знаходзяцца «на прафілактычным уліку КДБ».