Грамадская прэзентацыя новых выданняў “Гарадзенскай бібліятэкі”

|

Каардынатар кніжнай серыі Павел Мажэйка:

 

2 траўня адбудзецца першая адкрытая для шырокай грамадскасці прэзентацыя гэтых выданняў. І апошняя.

У сакавіку-красавіку мы прадставілі кнігі ў Інстытуце падвышэння кваліфікацыі настаўнікаў, у Доме дзіцячай і юнацкай творчасці, некаторых школах і музеях, бібліятэках.

 

Усе яны былі больш карпаратыўныя, разлічаныя на вузкае кола.

2 траўня мы плануем фактычна падсумаванне.

 

Падчас прэзентацыі можна будзе атрымаць кнігі “Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада”  і «Ад Каложы да Фартоў: біяграфія гарадзенскіх вуліц» з аўтографамі аўтараў

(арганізатары папярэджваюць, што колькасць кніг абмежаваная). Рыхтуецца мультымедыйная прэзентацыя пра тое, як паўставалі гэтыя кнігі.

 

Прэзентацыя адбудзецца 2 мая ў 18.30 па адрасе вул.Будзёнага 48а, зала ва ўнутраным дворыку (100).

Уваход вольны.