Хлопец з Гродна зняў беларускамоўны кавер на вядомы японскi вірусны ролік

|

Відэа гарадзенца Яраслава Пахомава імкліва набірае прагляды. Хлопец зрабіў кавер на беларускай мове на відэа вядомага японскага дыджэя Piko-Taro пад назвай “Pen Pineapple Apple Pen” (Ручка-ананас-яблык-ручка). У гарадзенца ж вышла “Конь-цыбуля, бульба-конь”.

У Гродне масавай хадзьбой і прабегам ушанавалі памяць алімпійца Пятра Пачынчука

|

У цэнтры Гродна раніцай 8 кастрычніка прайшоў юбілейны XXV мемарыял па спартыўнай хадзе, прысвечаны памяці гарадзенца, срэбнага прызёра Алімпійскіх гульняў 1980 года Пятра Пачынчука. Таксама у рамках мерапрыемства прайшоў гарадскі прабег “Grodno Run”.

“Нёман” зноў разграміў суперніка. Гэтым разам “Віцебск”

|

Пасля паразы ў Маладзечне гарадзенскі “Нёман” рэабілітаваўся перад сваімі заўзятарамі. У Гродне чырвона-чорныя ўпэўнена разабраліся з “Віцебскам”. Матч скончыўся з лiкам 11:3.

У Гродне ўшанавалі хакейны “Рытм” – уладальніка Кубка-2016

|

Ва Упраўленні спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама 5 кастрычніка адбылося ўшанаванне гульцоў і трэнераў ГХК “Рытм”, які ў гэтым годзе ў 22-ы раз стаў пераможцам нацыянальнага чэмпіянату і ў 21-ы выйграў Кубак краіны.

Гандбол: Гарадзенскія каманды прайгралі мінскім

|

У сераду, 5 кастрычніка, выдаўся насычаны дзень для аматараў ганбола. Вось толькі станоўчага выніку ён для гарадзенцаў не прынёс. У Гродне як жаночая, так і мужчынская каманда прайграла супернікам.

Футбаліст “Нёмана” Уладзіслаў Клімовіч выбыў да канца сезона

|

Нападаючы Уладзіслаў Клімовіч, узяты “Нёманам” у арэнду ў барысаўскага БАТЭ, не зможа дапамагчы гарадзенцам у астатніх матчах чэмпіяната. Футбаліст з-за траўмы выбыў да канца сезона. А тэрмін арэнднага пагаднення паміж гарадзенскай і барысаўскай камандамі акурат i разлічаны да канца гэтага сезона.

“За мяне заўзелі самыя прыгожыя дзяўчыны”. Бронзавы прызёр Паралімпіяды Аляксандр Трыпуць вярнуўся ў Гродна

|

Пасля сур’ёзных траўмаў гарадзенcкi спартсмен здолеў не толькі вярнуцца ў вялікі спорт, але і стаць у чарговы раз прызёрам. 34-гадовы дзідакідальнік здолеў заваяваць бронзавы медаль на Паралімпіядзе ў Рыа дэ-Жанэйра і даказаў, што барацьба ў жыцці – самае галоўнае.

Гарадзенцаў запрашаюць на гарадскі прабег “Grodno Run”

|

У суботу, 8 кастрычніка, гарадзенцаў запрашаюць на лёгкаатлетычны прабег “Grodno Run” па цэнтральных вуліцах горада ў рамках папулярызацыі лёгкай атлетыкі ў вобласці і краіне ў цэлым.

Баскетбол: Гарадзенскія каманды няўдала выступілі ў Кубку

|

У Гродне з 30 верасня па 2 кастрычніка праходзілі сустрэчы Кубка Беларусі сярод жаночых каманд па баскетболе. Гарадзенскія “Алімпія” і “Вікторыя” на сваёй пляцоўцы не здолелі парадаваць заўзятараў і занялі толькі трэцяе і чацвёртае месца.

Мінi-футбол: “УУС-Дынама” на апошняй секундзе вырвала перамогу ў “Сталіцы”

|

Пасля разгромнай паразы ў Оршы гарадзенскія футбалісты рэабілітаваліся перад сваімі заўзятарамі. У Гродне каманда Андрэя Козіча абыграла аднаго з лідараў чэмпіянату – “Сталіцу”. На апошняй секундзе матчу вырашальны гол забіў Дзяніс Мазны.