На гарналыжнай трасе ў Каробчыцах за 10 дзён зламалі палову сноўбордаў, наведвальнікаў было ў шэсць разоў больш за норму
Ідэя пакатацца на лыжах недалёка ад Гродна спадабалася такой колькасці гаражан, што гарналыжны комплекс у Каробчыцах у зімовыя святы працаваў ў рэжыме сталай перагрузкі, а наведвальнікі часта пакідалі гнеўныя пасты ў сацсетках і мелі мноства пытанняў да якасці сэрвісу. Каб даведацца, як ідуць справы зараз, і атрымаць адказы на вострыя пытанні, “Твой стыль” завітаў на “Алімп”.