Марш напярэдадні новага сезону
У субботу, 31 сакавіка, у 13:45 з Савецкай плошчы возьме старт «Зялёна-жоўты марш» заўзятараў нашай каманды. Падобны марш стаў ужо добрай гарадзенскай традыцыяй, таму і падтрымка яму аказваецца ўсебаковая.
У субботу, 31 сакавіка, у 13:45 з Савецкай плошчы возьме старт «Зялёна-жоўты марш» заўзятараў нашай каманды. Падобны марш стаў ужо добрай гарадзенскай традыцыяй, таму і падтрымка яму аказваецца ўсебаковая.
У першых сустрэчах фінальнай серыі чэмпіянату краіны па хакеі ў Жлобіне гарадзенцы абмяняліся з гаспадарамі перамогамі.
Тое, дзеля чаго каманды біліся 7 месяцаў чэмпіянату, рызыкавалі здароўем хакеістаў, перамагалі, прайгравалі, радаваліся… Усё гэта вырашылася 21 сакавіка ў двух гарадах нашай краіны.
За першай у сёлетнім сезоне афіцыйнай гульнёй гарадзенцаў назіралі каля 2 тыс. чалавек. Пры гэтым гульня з “Клечаскам” магла ўвогуле не адбыцца з-за кепскага фінансавага становішча гасцей.
Учора, 14 сакавіка, ў «ЦСК» Нёман у прэс-зале прайшла штогадовая традыцыйная сустрэча заўзятараў з адміністрацыяй, трэнерскім штабам і гульцамі ФК « Нёман».
У чвэрцьфінале гарадзенцы выбілі з турніра адзіную небеларускую каманду – латвійскі “Металургс”. У серыі да трох перамогаў “Нёман” быў мацнейшы (3-1). Цяпер каманду Дзмітрыя Краўчанкі чакае куды больш моцны “Гомель”.
Нападнік Максім Скавыш і паўабаронца Міхаіл Гардзейчук перайшлі ў склад каманды з БАТЭ на правах арэнды. Ужо летам абодва гульцы могуць вярнуцца ў Барысаў.
У турэцкім Белеку на стадыёне «Топ Капи» у таварыскім матчы сустрэліся маладзёжныя (U-21) зборныя Беларусі і Казахстана. Вынік матчу – нічыя 0:0.
Віталь Надзіеўскі, былы капітан гарадзенскага «Нёмана», да канца чэрвеня 2012 года будзе абараняць колеры польскай «Алімпіі» на правах арэнды.
На узбярэжжы Міжземнага мора ў Анталіі гарадзенцы будуць трэніравацца да 5 сакавіка. Напярэдадні ад’езду клуб заключыў кантракты з шэрагам футбалістаў.