Чарговая нічыя і фанацкі байкот
Ужо больш за паўгода, а дакладней, з 1 кастрычніка 2011 году, «Нёман» не можа парадаваць сваіх заўзятараў перамогай на родным стадыёне. Напярэдадні свята Перамогі да нас прыехаў, здавалася б, самы зручны супернік – жодзінскае «Тарпеда». Але зноў – нічыя.