Гарадзенскія мотабалісты дадалі ў гульні, але ў Кубку выступілі няўдала

|

На мінулых выходных у Пінску прайшоў Кубак Беларусі па мотаболе. Каманда “Гродна” здолела выйсці з групы, але прайграла матч за трэцяе месца.

Баскетбалісты “Гродна-93” усё бліжэй да фіналу

|

У пятнiцу i суботу, 22-23 красавіка, у Гродне прайшлі першыя матчы паўфіналу чэмпіянату па баскетболу сярод мужчынскіх каманд. Дружына Андрэя Васiлеўкі прымала магілёўскі “Барысфен” і зарабіла ў двух хатнiх матчах дзве перамогі і цяпер знаходзіцца ў кроку ад фіналу.

Заходняе дэрбі скончылася не на карысць Саладоўнікава

|

Чарговы плявок футбольнага “Нёмана” у бок гарадзенскiх заўзятараў. У чацвёртым туры, які праходзіў у Брэсце, жоўта-зялёныя прайгралі мясцоваму “Дынама” з лікам 0:2.

Калі не з “Брэстам” вырашаць задачы, то з кім? Сяргея Саладоўнікава чакаюць два напружаныя матчы

У суботу, 23 красавіка, гарадзенскі “Нёман” правядзе чарговы тур чэмпіянату Беларусі. У Брэсце каманда Сяргея Саладоўнікава сустрэнецца з мясцовым “Дынама”.

Каб выправіць становішча ў “Нёмане” Саладоўнікаву далі два матчы

|

У выніку сустрэчы назіральнага савета ФК “Нёман” з галоўным трэнерам, якая прайшла ўвечары 18 красавіка, было вырашана даць Сяргею Саладоўнікаву яшчэ адзін шанец, каб выправіць становішча ў камандзе. У матчах з “Дынама-Брэст” і “Мінск” жоўта-зялёныя павінны паказаць годную гульню, каб падняцца ў турнірнай табліцы і вярнуць заўзятараў на трыбуны.

Ад 4 да 82 гадоў. У Гродне прайшоў этап сусветнага рэйтынгу па спартыўным арыентаванні

|

З 14 па 17 красавіка адбываўся адкрыты “Кубак Гродна” па спартыўным і велаарыентаванні. На этап сусветнага рэйтынгу прыехалі спартоўцы і аматары розных узростаў з Беларусі, Расіі, Польшчы, Літвы, Латвіі і ЗША.

“Ніва-Белкард” прайграла на старце сезона, але паказала характар

|

У нядзелю ў Гродне стартаваў чэмпіянат Беларусі па футболе ў Вышэйшай Лізе сярод жаночых каманд. У гэтым годзе, як і на працягу апошніх гадоў, Гарадзеншчыну прадстаўляе “Ніва-Белкард”. У першым туры нашы дзяўчаты прайгралі “Надзеі-Днепр” з лікам 0:4.

Спаборніцтвы па ракетамадэльным спорце сабралі ў Гродне ўдзельнікаў з шасці краін

|

Ва ўрочышчы Забалаць пад Гродна 16-17 красавіка прайшоў чарговы этап Кубка свету. Паўсотні прафесійных спартоўцаў і аматараў правялі гэтыя выходныя ў полі на землях СПК “Путрышкі”.

Гарадзенскiя “Варвары” пачалі новы сезон з перамогі

|

Прадэманстраваўшы выдатную гульню ў абароне, “Варвары” здолелі ў першым матчы чэмпіянату абыграць мiнскіх “Паганцаў”.

“Ім далі ўсё, а яны не гуляюць”. Сяргею Саладоўнікаву прапанавалі “сысці як мужыку”

|

Трэці тур чэмпіянату для гарадзенскага “Нёмана” зноў заканчваецца няўдала. Каманда Сяргея Саладоўнікава, стварыўшы адзін момант у матчы, здолела ў гульні з “Віцебскам” зарабіць толькі адно ачко. Кіраўніцтва горада незадаволена гульнёй мясцовай каманды і прапануе трэнеру сысці самастойна.