Сяргей Сахарэвiч – новы старшыня футбольнага клуба “Нёман”

|

У панядзелак калектыву “Нёмана” быў прадстаўлены новы кіраўнік, якім стаў Сяргей Сахарэвiч. Гэта ўжо дзявяты па ліку старшыня гарадзенскага клуба.

Хакейны “Нёман” прайграў дома “Металургу”

|

Пасля ўпэўненай пятнічнай выязной перамогі гарадзенцаў над “Хімікам”, ужо дома “Нёман” прайграе хакеістам са Жлобіна. Вырашальная шайба на 58 секундзе трэцяга перыяду на рахунку Рамана Магдзеева.

“Гомель” перапыніў васьміматчавую пераможную серыю “Нёмана”

|

Пасля цяжкай перамогі над “Юнацтвам” гарадзенскаму “Нёману” прыйшлося змагацца з яшчэ адным нязручным супернікам – ХК “Гомель”. Асноўны час матчу скончыўся нічыйным лікам 1:1. Авертайм мацнейшага не выявіў, а ў пасляматчавых булітах удача была на баку паўднёўцаў.

“Нёман” вырваў перамогу ў мінскага “Юнацтва”

|

Учора ў цэнтральным матчы тура гарадзенскі “Нёман” на сваёй пляцоўцы вырваў перамогу ў свайго галоўнага канкурэнта на першае месца ў рэгулярным чэмпіянаце.

Турэцкі збор “Нёмана”: першая перамога сезону

|

Трэці супернік нашай каманды, якая цяпер знаходзіцца на зборах у Турцыі, гэта кішынёўскі “Зiмбру”, які прадстаўляе вышэйшы дывізіён малдаўскага чэмпіянату. Каманду трэніруе вядомы беларускі спецыяліст – Алег Кубараў.

Другі матч “Нёмана” на турэцкім зборы: зноў нічыя

|

13 лютага адбыўся чарговы матч футбалістаў гарадзенскага “Нёмана” ў рамках турэцкага збору. Матч з камандай “Авангард” з Курска скончыўся з лікам 3:3. Гродзенцы па ходу матчу адыгралі тры мячы і дамагліся нічыёй.

“Нёман” абыграў “Металург” у серыі булiтаў

|

Пасля невялікага перапынку аднавіўся чэмпіянат Беларусі па хакеі. Гарадзенскі “Нёман” гасцяваў у жлобінскага “Металурга” і ў серыі булітаў абыграў ваўкоў.

Першы матч сезону: “Нёман” пачаў з нічыёй

|

Учора ў Турцыі адбыўся першы матч гарадзенскага “Нёмана”. Супернікам жоўта-зялёных сталі футбалісты варонежскага “Факела”, якія прадстаўляюць Другі расійскі дывізіён. Матч скончыўся з нулямі на табло.

Футбольны “Нёман” стартуе гульнёй са “Слуцкам”

|

Першую сустрэчу сёлетняга чэмпіянату краіны па футболе нашая каманда згуляе 28 альбо 29 сакавіка на сваім полі. Так вырашыла лёсаванне, праведзенае 11 лютага ў Беларускай федэрацыі футбола.

Гарадзенскі “Рытм Азот” у 20-ы раз стаў чэмпіёнам Беларусі

|

Прайграўшы ў заключным матчы чэмпіянату, хакеісткі “Рытму” ўсё ж сталі чэмпіёнкамі Беларусі. Па выніку чэмпіянату гарадзенская каманда набрала аднолькавую колькасць ачэй, што і сталічная “Мінск-1”. Але за кошт розніцы ў два мячы, “Рытм Азот” у 20-ы раз стаў чэмпіёнам краіны па індархакеі.