“Нёман” абыграў “Мінск” і пакінуў зону вылету

|

Футбалісты гарадзенскага “Нёмана” ў 20 туры нечакана для ўсіх абыгралі ФК “Мінск” і пакінулі зону вылету.

Кубак Дубко з’язджае ў Гомель. “Нёман” – другі

|

У Гродне завяршыўся турнір памяці Аляксандра Дубко. Уладальнікам галоўнага кубка стаў ХК “Гомель”, які ў вырашальным матчы абыграў гарадзенскі “Нёман”.

Гарадзенцы – лепшыя ва ўсіх заездах: прайшоў чарговы этап чэмпіянату вобласці па мотакросе

|

Больш за 60 спартсменаў з усёй Беларусі змагаліся за званне мацнейшых у чарговым этапе чэмпіянату Гродзенскай вобласці па мотакросе, які прайшоў 27 жніўня каля Кургана Славы.

Кубак Дубко: “Нёман” у матчы адкрыцця абыграў смаленскі “Славуціч”

|

Гарадзенскі “Нёман” пачаў удзел у традыцыйным Кубку Дубко з перамогі. У першым паядынку падапечныя Сяргея Пушкова толькі ў трэцім перыядзе змаглі пераламаць зыход сустрэчы з грозным “Славуцічам”. Выніковы лік 2:1 на карысць “Нёмана”.

Аматарскі хакейны клуб “Авангард” з Гродна стаў срэбным прызёрам міжнароднага турніру ў Латвіі

|

Другі год запар прыбалтыйскі горад Ліепая сабраў на сваёй лядовай арэне аматарскія хакейныя клубы з Латвіі, Літвы і Беларусі для ўдзелу ў турніры “AMBER PUCK”. З 18 па 20 жніўня шэсць каманд упарта змагаліся за месцы ў турнірнай табліцы. Саступіўшы толькі гаспадарам турніру, гарадзенскі “Авангард” заняў другое месца, а капітан каманды Алег Гарацкевiч быў прызнаны лепшым бамбардзірам турніру.

Ібрагім Саідаў: “Зраблю ўсё магчымае, каб падзяліцца сваім вопытам з юнымі беларускiмi спартсменамі”

|

Не паспеў Ібрагім Саідаў прыехаць у Гродна, як ужо стаў мясцовай зоркай. Барца, які заваяваў для Беларусі бронзавы медаль, гарадзенцы сталі пазнаваць на вуліцах і віншаваць. Хтосьці падыходзіў каб сфатаграфавацца, хтосьці проста казаў дзякуй. Спартсмен распавёў “Твайму стылю”, што медаль дастаўся яму дзякуючы беларускаму народу.

Пачаліся будаўнічыя працы на месцы будучага футбольнага манежа

|

У Гродне, пасля працяглага перапынку, пачаліся будаўнічыя работы па ўзвядзенню футбольнага манежа ў Пышках. Праца ідзе ў дзве змены. З 15 верасня плануецца пачаць укладку футбольнага поля і ўстаноўку паветраапорнай канструкцыі. Зараз будаўнікі падрыхтоўваюць бетонную падставу.

Гарадзенцы вяртаюцца з Алімпіяды: адным з першых прыехаў стралок Ілля Чаргейка

|

У Беларусь пачалі вяртацца спартсмены-удзельнікі Алімпіяды ў Рыа. Адным з першых вярнуўся гарадзенскі дынамавец Ілля Чаргейка, які заняў 6-ае месца ў фінальных спаборніцтвах па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Хоць спартсмен і не заваяваў медаль, на які ўсе спадзяваліся, у гарадзенскім “Дынама” Іллю сустракалі як чэмпіёна.

“Біліся ў меншасці, як героі”. Гарадзенскія “Варвары” не трапілі ў фінал Усходняй лігі

|

Гарадзенскія “Варвары” прайгралі вырашальны матч за выхад у фінал Усходняй лігі амерыканскага футбола, які прайшоў 20 жніўня ў Калінінградзе. “Бурштынавыя ястрабы” не пакінулі шанцаў гарадзенцам і разграмілі іх з лікам 41:0.

Прадстаўнік Гарадзеншчыны Ібрагім Саідаў прынес Беларусі дзявяты медаль на Алімпіядзе-2016

|

У сутычцы за бронзу ў катэгорыі да 125 кг барэц вольнага стылю Ібрагім Саідаў узяў верх над прадстаўніком Арменіі 8-м нумарам сусветнага рэйтынгу Леваном Берыянідзэ, які станавіўся бронзавым медалістам ЧС-2010, піша SPORT.TUT.BY.