Кубак Дубко: “Нёман” у матчы адкрыцця абыграў смаленскі “Славуціч”

|

У турніры акрамя гарадзенскай каманды i “Славуціча” прымаюць удзел “Гомель” i “Ліда”. Першы матч памiж гэтымi cупернiкамi скончыўся перамогай паўднёўцаў з лікам 7:3.

 

У матчы адкрыцця, дзе сустракаліся гаспадары пляцоўкі “Нёман” і “Славуціч”, перамога дасталася гарадзенскай камандзе з лікам 2:1.

 

Гульня для падапечных Сяргея Пушкова апынулася цяжкай. У самым пачатку матча чырвона-чорныя прымудрыліся прапусціць і на працягу двух перыядаў не маглі трапіць у вароты суперніка. Толькі ў трэцім перыядзе гарадзенцы ажывіліся і стварылі шэраг перспектыўных нападаў, якія завяршыліся ўзяццем варот. Фінскі легіянер “Нёмана” Яне Лакканен не толькі зраўняў лік у матчы, але і закінуў пераможную шайбу.

 

“Нёман” – “Славуціч” 2: 1 (0:1, 0:0, 2:0)

 

Галы:

01.31 0: 1 – Паўлаў (бол.)

40.47 1: 1 – Лакканен (Пасют)

55.05 2: 1 – Лакканен (Пасют, Кіслы)

 

 

Кубак Дубко праводзіцца з 2002 года ў гонар былога старшыні Гродзенскага аблвыканкама Аляксандра Дубко. На працягу многіх гадоў у турніры ўдзельнічалі каманды з Латвіі, Польшчы, Расіі і Казахстана.

 

На матчы адкрыцця, у якім прымаў удзел “Нёман”, прысутнічала і жонка былога кіраўніка вобласці Эма Дубко (на фота).


“Я ўдзячная ўсім, хто мае дачынення да арганізацыі гэтага турніру, для мяне гэта сапраўднае свята. Цікавасць да турніру не згасае і гэта радуе, удзячная ўсім заўзятарам, які прыходзяць і не забываюць гэты турнір”.


align=”” width=”725″ height=”544″ >