Як набыць каўбасу і знайсці ў ёй мяса?

|

Вада замест соку, “мяса тэхнічнай апрацоўкі” ды цукар замест зефіру… Эксперт “Твайго стылю” расказвае пра склад прадуктаў, якія прапануюць нам у крамах.

Працягваем цыкл “Спажывецтва на пальцах”.

За студзень—верасень ВУП у Беларусі вырас на 1,1% пры гадавым прагнозе 8,5%

|

Валавы ўнутраны прадукт у Беларусі ў студзені—верасні 2013 года вырас на 1,1% і склаў 452,1 трлн. рублёў, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце. Пры гэтым гадавы прагноз росту ВУП складае 8,5%.

Як не купіць пратэрмінаваны тавар?

|

Хто перабівае даты на прадуктах? Пра што кажа перабор спецыў у салаце? Як стары твораг стае зноўку “свежым”? “Твой стыль” працягвае цыкл “Спажывецтва на пальцах”.

“Мы думаем, а ўвесь свет будуе”. Гарадзенскі “Азот” чакае інвестара

“Гродна Азот” за апошнія сем гадоў інвеставаў у падтрымку аграсектара 1 млрд. USD. Такім чынам мінфін забраў у прадпрыемства сродкі, якія б маглі пайсці на мадэрнізацыю.

Вячаслаў Швед: “Пакатацца на карабліку – гэта яшчэ не турызм”

Аб праблемах развіцця, а таксама пра станоўчыя моманты турызму на Гарадзеншчыне ў інтэрв’ю для газеты “Туризм и отдых” разважае Вячаслаў Швед, доктар гістарычных навук, былы выкладчык універсітэта імя Я. Купалы, аўтар шматлікіх кніг па гісторыі Прынёманскага краю.

“Гродна Азот” у чаканні вырашэння свайго лёсу

|

Пра гатоўнасць дзяржавы прадаць 25% акцый + адну акцыю (блокпакет) гродзенскага прадпрыемства заявіў першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка.

Ад выбару ўладаў залежыць, якім чынам хімічны гігант будзе развівацца далей і наколькі хутка будзе пабудаваны азотны комплекс.

Выстава Еўрарэгіён “Нёман”: міжнародны складнік стабільна змяншаецца

Спецыялізаваная выстава-кірмаш Еўрарэгіён “Нёман” прайшла ў Гродне ўжо ў 15 раз. Больш за 140 прадпрыемстваў прэзентавалі свае дасягненні ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы і сферы паслуг. Але толькі два стэнды належалі замежным гасцям.

Гарадзенец трапіў у топ-10 самых паспяховых і ўплывовых беларусаў

Старшыня агульнага сходу СТАА “Контэ Спа” Валянцін Байко заняў 10 месца ў штогадовым топ-200 паспяховых і ўплывовых беларускіх бізнесоўцаў, які з 2007 года складае “Ежедневник”.

Гродна на два дні стаў “сырным”

|

Упершыню жыхары Гродна прымалі ў сябе адкрыты Фестываль сыру, які прайшоў 20 і 21 верасня. У гарадскім парку восем вядомых беларускіх сыраробаў не толькі пачаставалі гасцей сваімі прадуктамі, але і аддалі свае сыры на суд “народных” дэгустатараў.

Другі раз за месяц даражае бензін

|

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, 17 верасня ў Беларусі зноў павысіцца кошт бензіну і дызельнага паліва.