Як набыць каўбасу і знайсці ў ёй мяса?
Апошнім часам даводзіцца сутыкацца з тым, што ў крамах зусім не цяжка набыць смачны прадукт, аднак куды цяжэй – натуральны, які б утрымліваў у сабе карысныя рэчывы. Што неабходна ведаць аб складзе тавараў, заходзячы ў краму?
Лепш мяса, чым каўбаса
На сённешні момант мы не ведаем, з чаго дакладна вырабляецца тая ж каўбаса. Зараз замест ГОСТаў зрабілі “тэхнічныя ўмовы”. Што гэта значыць? “Тэхнічныя ўмовы” – гэта ўнутраныя правілы прадпрыемства, якія не дазваляюць нам дакладна ведаць кампанентаў. Аднак можна сказаць адназначна: ані ў варанай, ані ў вэнджанай каўбасе нічога карыснага няма.
Калі чытаеш склад, напрылад, пяльменяў, звяртае на сябе ўвагу фармулёўка “мяса тэхнічнай апрацоўкі”. Што гэта? Па-просту кажучы: рэшткі скуры і касцей…
Даведзена, што калі перад дзіцём пакласці сасіску з крамы і хатнюю катлету, ён пацягнецца да сасіскі… Сакрэт, вядома, у смакавых дабаўках, але ці ёсць у іх нешта карыснае?.. Таму заўжды лепш набыць кавалак мяса і прыгатаваць яго ў зручнай для сябе форме – толькі там можна быць упэўненым у тым, што ты еш.
Малако – з большым адсоткам тлустасці, рэшта – вада
Ніколі не бярыце малако з меншым адсоткам тлустасці, нават калі хочацца зэканоміць. Там будзе вада і разведзенае сухое малако. У малацэ з нізкім адсоткам малака як такога няма.
Смятану таксама лепш купляць 26-адсоткавую. Калі купляеце з 15% тлустасці – атрымліваеце кефір са смакам смятаны.
Парадак інгрыдыентаў мае значэнне
Глядзіце, што стаіць у складзе тавару на першым месцы. Парадак мае значэнне! Тое, што стаіць на першым месцы займае прыярытэтнае месца ў прадукце: ад 46% і вышэй.
Самы просты прыклад: зефір. На пакунку зефіру “А” мы бачым на першым месцы яблычнае пюрэ, а на пакунку “Б” будзе пазначана – цукар. Тое самае з сокам: калі бачыце, што на першым месцы ў ім стаіць вада – падумайце, ці патрэбен вам такі “сок”.
Чытайце таксама: |
||
Гутарыў і запісваў Алесь Кіркевіч
Малюнак anekdot.ru