Актыўных беларусаў запрашаюць на штогадовы летнік “Freedom Хутар”
14-16 кастрычніка РГМА “Грамадзянскі Форум” ў трэці раз запрашае ўдзельнікаў на штогадовы летнік “Freedom Хутар”. Тэмы гэтага года – “Палітыка. Правы чалавека”.
14-16 кастрычніка РГМА “Грамадзянскі Форум” ў трэці раз запрашае ўдзельнікаў на штогадовы летнік “Freedom Хутар”. Тэмы гэтага года – “Палітыка. Правы чалавека”.
Ноччу 7 кастрычніка здарыўся пажар у адной з кватэр па вуліцы Савецкай. Ратавальнікаў выклікала жанчына, якая ўбачыла дым у вокнах суседскай кватэры, паведамілі ў прэс-службе МНС.
На вуліцы Пушкіна ўвечары 6 кастрычніка цалкам згарэў аўтамабіль. У момант задымлення за рулём Audi A6 знаходзілася жанчына з дзіцём.
Лабавое сутыкненне двух аўтамабіляў каля шклозавода адбылося каля 13.00 у чацвер, 6 кастрычніка. Як паведамляе ДАІ гродзенскага аблвыканкама, напярэдадні ўвечары ў сябе дома віноўнік ДТЗ, кіроўца Mazda, з прыяцелямі піў піва і гарэлку. Раніцай стаў пахмяляцца, што выклікала абурэнне жонкі.
9 кастрычніка ў Гродне адбудуцца чарговыя адукацыйна-асветніцкія сустрэчы ў межах Гарадзенскіх Майстэрняў Ведаў. На гэтых сустрэчах жыхары горада змогуць наведаць 7 заняткаў, арганізаваных самімі гарадзенцамі.
Ацяпленне ў Гродне могуць уключыць да канца гэтага тыдня. Пра гэта 4 кастрычніка на аператыўнай нарадзе паведаміў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой, піша Белта.
Пажар у гаражным кааператыве “Вішнявец” на Індурскай шашы здарыўся ў панядзелак, 3 кастрычніка, каля 12.05. У прыватным гаражы ў час рамонту аўто загарэўся бензін, паведамілі ў прэс-службе МНС.
Гродзенскі турыстычны партал пра магчымасці бязвізавага ўезду плануецца прарэкламаваць на сайтах гарадоў-пабрацімаў, паведаміў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама Віталь Братанюк, піша Белта.
У 2007 годзе Гродзенскі піваварны завод зварыў сваё апошняе піва. Векавая традыцыя варыць піва ў Гродне была спыненая. Сёння усё піваварства ў горадзе сканцэнтравана толькі ў руках народных умельцаў.
Супольнасць “Студэнты.by” запрашае гарадзенцаў на суботні “Спеўны Сход” з Сяргеем Доўгушавым! Жадаеце прыемна, утульна і цікава правесці суботні вечар? Далучайцеся да “Спеўнага Сходу”!