На Замкавай правалілася плітка

|

Вось ужо колькі дзён на ходніках вул.Замкавай ля музея гісторыі рэлігіі пазяхае яміна. Відаць, два тыдні таму, калі тут мянялі падземныя камунікацыі, яму закапалі і кепска ўтрамбавалі. У выніку, пасля чарговай залевы грунт прасеў, тратуарная плітка пачала правальвацца.

Партыю жырандоляў на мільярд рублёў затрымалі ў Брузгах

|

Эксклюзіўныя жырандолі і мармуровая мазаіка затрыманая на беларуска-польскай мяжы.

У пункце мытнага афармлення “Брузгі-2” мытнікі праверылі зборны груз, які славацкія перавозчыкі дастаўлялі з Італіі ў Расію.

Рух на вуліцы Гагарына закрываецца на два дні

З 9.30 1 ліпеня да 24.00 2 ліпеня рух па вул. Гагарына будзе зачынены ў сувязі з правядзеннем прац па рамонце вадаправода пасля прарыву.

За тыдзень на Гарадзеншчыне патанулі 4 чалавекі

|

Усе – у непрызначаных для купання  вадаёмах, дзе не было выратавальных пастоў.

Трох шчасліўцаў выратавалі вадалазы.

Літоўскі верталёт парушыў мяжу на поўначы ад Гродна

|

Парушэнне зафіксавана памежнай службай Беларусі ў 10.39 26 чэрвеня.

Верталёт паглыбіўся на беларускую тэрыторыю на 3 км.

Кантрабандысты ўцякалі з дзвюма машынамі цыгарэт

Увечары 27 чэрвеня польскія памежнікі ў ваколіцах Сэйнаў меркавалі спыніць два літоўскія аўтамабілі, аднак тыя не рэагавалі на сігналы. Службоўцы былі вымушаныя распачаць пагоню. У выніку ў двух затрыманых аўтамабілях знойдзены беларускія цыгарэты “Прэмьер” на суму 155 тысяч еўра.

Нацыянальныя рэлікты і дзіцячая азбука: беларускія дастасаванні для iPad

Карыстальнікі iPad ужо цяпер могуць бясплатна спампаваць праграму Belarus Land, якая дае магчымасць агледзець нацыянальныя славутасці, прайсціся па беларускіх замках, пабачыць у вялікім пашырэнні абразы, роспісы і мазаікі.

А неўзабаве ў App Store з’явіцца беларуская анімаваная азбука для сучасных бацькоў ды іх дзетак, створаная сумесна з кампаніяй “Будзьма беларусамі!”.

За хатні скандал – штраф ці арышт

|

Міністэрства ўнутраных спраў ініцыянавала папраўкі  ў Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях.

Калі раней за сінякі і драпіны хатняга скандаліста нельга было прыцягнуць да адказнасці, то паводле новага законапраекта ён будзе пакараны штрафам ці арыштам, піша tut.by.

Узорны пункт пропуска на беларуска-літоўскай мяжы абсталююць у Гродзенскай вобласці

|

Ён размесціцца на базе пункта пропуску “Беняконі” альбо ў “Каменным Логу”.

Частка дарогі Гродна-Мінск стане платнай на месяц пазьней

|

Плату за праезд па беларускіх дарогах пачнуць браць з 1 жніўня.

Гэта будзе тычыцца і ўчастка дарогі M6/E28 Мінск – Гродна даўжынёй 45 км.