Школа Маладога Журналіста-13 адкрылася
Учора 26 гарадзенскіх хлопцаў і дзяўчат сталі маладымі журналістамі.
Учора 26 гарадзенскіх хлопцаў і дзяўчат сталі маладымі журналістамі.
Эксперымент з выкарыстаннем энергіі сонца працягваецца на прадпрыемстве “Краснасельскаўтатранс” каля Гродна.
Андрэй Вашкевіч, Андрэй Чарнякевіч, Юры Гардзееў, Ігар Лапеха і Алесь Смалянчук занепакоены лёсам палацава-паркавага комплекса ў Свяцку.
25 верасня адбылася ўрачыстая прэзентацыя кнігі гарадзенскага гісторыка Юрыя Гардзеева “Рамантык эпохі асветніцтва”.
Учора ў Гродна завяршыўся Чэмпіянат Беларусі па алцімат фрызбі.
Хакеісты “Нёмана” згуляюць сёння на сваёй пляцоўцы з адным з лідэраў чэмпіянату – салігорскім “Шахцёрам”. Перад гэтым гарадзенцы саступілі пазаўчора дома сталічнаму “Кераміну” 4-6.
Набыць спіртныя напоі ў Гродне цяпер можна да 23.00. Абвесткі пра гэта са спасылкай на рашэнне гарвыканкама ад 23 верасня з’явіліся ўчора ў крамах горада.
Сёння ў ГрДзУ імя Янкі Купалы адкрываецца Цэнтр нямецкай мовы. Як спадзяюцца выкладчыкі і студэнты, Цэнтр будзе спрыяць актывізацыі супрацоўніцтва Гродзенскага ўніверсітэту з арганізацыямі і навучальнымі ўстановамі Нямеччыны.
Улетку прадпрыемства «Гроднатэкстыль» выйграла тэндэр Міністэрствы абароны на пастаўку 4,4 тыс. коўдр для беларускага войска. І вось цяпер гарадзенскія тэкстыльшчыкі прыступілі да выпуску прадукцыі.
У выходныя дні ў небе над Каложскім паркам можна будзе назіраць… лятаючыя талерачкі. Упершыню ў Гродна адбудзецца Рэспубліканскі турнір па алцімат фрысбі. Арганізатар турніру – Моладзевы Алцімат Фрысбі Клуб «Грынс», першы і адзіны ў Беларусі афіцыйна зарэгістраваны.