У Гродне адбудзецца калядная сустрэча пілігрымаў

|

У нядзелю ў Гродне ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі сустрэнуцца ўдзельнікі штогадовай пілігрымкі Гродна-Рось. У гэтым мястэчку знаходзіцца адна з найбольш шануемых на Гарадзеншчыне святыняў – цудатворная фігура Езуса Журботнага.

На адну выставачную залу ў Гародні стане больш

Новую галерэю па вуліцы Лермантава ў Гродна плануе адкрыць гарадзенец Януш Паруліс.Выстава будзе знаходзіцца ў доме пабудовы пачатку 20 стагоддзя, дзе раней жылі продкі Паруліса.

Іўеўскі імам Ісмаіл Шабановіч: Усе людзі харошыя

Імам Іўеўскай мячэці Ісмаіл Шабановіч служыў у храме 32 гады. У свае 81 выглядае вельмі бадзёрым чалавекам. Пра даволі цяжкае жыццё згадвае з гумарам і ўсмешкай.

Татары з беларускім тэмпераментам

16 снежня Іўеўскія татары адзначылі свята Дзень Ашура – у гэты дзень мусульмане моляцца за ўсіх прарокаў. Мячэць у Іўі была амаль поўная – мясцовыя татары прыйшлі сюды з кошычкамі з рознымі смачнасцямі, якімі пасля абменьваюцца ў знак памяці за ўсіх памерлых родзічаў.

Суды над затрыманымі ў акцыі пратэсту (абноўлена)

Шэраг гарадзенцаў учора былі затрыманыя разам з іншымі ўдзельнікамі мірнай акцыі пратэсту на плошчы Кастрычніцкай і плошчы Незалежнасці ў Мінску.

У Літву за 20 еўра такі паедзем

Палата прадстаўнікоў ратыфікавала пагадненне з Літвой пра ўзаемныя паездкі жыхароў памежных раёнаў. У памежную зону — 30 кіламетраў паабапал мяжы — трапляюць Гродна, Ліда, Вільня, Друскенікі.

Сёння ў Беластоку адбудзецца акцыя пратэсту з нагоды падзеяў у Беларусі

|

Арганізатары дэманстрацыі збіраюцца выказаць пратэст супраць “парушэння элементарных правоў чалавека” у Беларусі. Акцыя салідарнасці з затрыманымі ў Мінску ўдзельнікамі Плошчы пачнецца сёння ў 18.00 па беларускім часе каля будынку Генеральнага Консульства Беларусі ў Беластоку. Збор удзельнікаў адбываецца праз інтэрнэт.

На рэстаўрацыю Каложы сабрана 100 міліёнаў

|

Гэтыя грошы ахвяравалі прадпрыемствы і арганізацыі горада, а таксама грамадзяне. Яшчэ 6 міліярдаў плануе перадаць “Белаграпрамбанк”.

Беларуская асацыяцыя журналістаў пратэстуе супраць затрыманняў журналістаў

|

Грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” выказала рашучы пратэст супраць “шакуючага факту прымянення сілы супрацоўнікамі міліцыі ў дачыненні да журналістаў і грамадскіх актывістаў увечары 19 снежня”.

Сёння стануць вядомыя афіцыйныя вынікі галасавання на Гарадзеншчыне

|

Учора абласная выбарчая камісія агучыла папярэднія вынікі выбараў у рэгіёне. На выбарчыя ўчасткі прыйшоў амаль 91% жыхароў вобласці.