Выстава берасцейскіх мастакоў у Гродна

Пазнаёміцца з сучасным выяўленчым мастацтвам Берасцейшчыны можна будзе заўтра на адкрыцці выставы “Зямля пад белымі крыламі”.

Шыла супраць незаконных парковак

|

Жыхар Фолюша, абураны нахабнасцю аўтааматараў, якія пакінулі свае машыны на ноч на спартыўнай пляцоўцы, вырашыў самастойна аднавіць справядлівасць.

У Лідзе знішчаная магіла расстралянага ў 1863 годзе святара

|

Магілу ксяндза Адама Фалькоўскага ў Лідскім парку культуры і адпачынку знішчылі падчас падрыхтоўкі да рэспубліканскіх “Дажынак”.

Паверх пахавання святара, расстралянага за абвяшчэнне маніфеста Кастуся Каліноўскага, паклалі плітку.

На беларускай мове ў Гродна будзе вучыцца толькі адна першакласніца

|

Света Астроўская, чые бацькі зладзілі пікет, патрабуючы для сваёй дачкі магчымасці вучыцца на беларускай мове, з кастрычніка пяройдзе на змешаную форму навучання.

“Нёман” – “Партызан”: 2-0

|

Учора гродзенскія футбалісты ў межах Чэмпіяната Беларусі на сваім полі перамаглі мінскі “Партызан”.

Гэта трэцяя перамога гульцоў “Нёмана” за сезон і першая – на сваім полі.

Польскія студэнты “Залатога Веку” ў Гродна

|

Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” прымае прадстаўнікоў Універсітэта Трэцяга Веку з Уроцлава.

“Нёман” мае 100% вынік

|

Гарадзенскія хакеісты атрымалі другую запар перамогу на старце Адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі.

Ідзе негалосная падрыхтоўка да выбараў

|

Прэзідэнцкія выбары яшчэ не абвешчаныя, але складаецца ўражанне, што на Гарадзеншчыне ўжо ўсе ўсё ведаюць.

У Гродна з’явіліся ўлёткі ў падтрымку затрыманых менскіх актывістаў

У Гродна з’явіліся ўлёткі ў падтрымку затрыманых актывістаў, падазраваных у нападзе на расейскую амбасаду, з патрабаваннем выпусціць затрыманых.

Бясплатныя заняткі ёгай у масы

Заўтра ў Гродна можна будзе басплатна наведаць заняткі ёгай.