Прэзідэнт падпісаў указ аб безнаяўных субсідыях на “камуналку”

|

Прэзідэнт Беларусі сёння падпісаў указ № 322 “Аб прадастаўленні безнаяўных жыллёвых субсідый”. Дакументам прадугледжваецца ўкараненне з 1 кастрычніка 2016 года сістэмы безнаяўных жыллёвых субсідый на аснове выяўляльнага і заяўнага прынцыпаў. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, піша TUT.BY.

На будаўніцтве БелАЭС загінуў чалавек

|

Будаўнік загінуў на пляцоўцы будаўніцтва АЭС у пятніцу, 26 жніўня. Здарэнне адбылося ў расійскай субпадраднай арганізацыі, паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей БелАЭС.

Ініцыятыва “Голас студэнтам” заклікае паведамляць пра прымус да датэрміновага галасавання

|

Кампанія будзе маніторыць прымус студэнтаў да датэрміновага галасавання і каардынаваць дзеянні назіральнікаў на выбарчых участках, якія знаходзяцца ў студэнтскіх інтэрнатах. Каардытатары просяць студэнтаў паведамляць пра настойлівыя заклікі прагаласаваць датэрмінова за патуранне або пагрозу. 

На вежы бернардынскага касцёла пачалі рамантаваць пагнуты ўраганам крыж

|

Крыж на вежы касцёла два месяцы таму пагнуў магутны ўраган, які прайшоўся па Гродна і вобласці. Канструкцыя, якой каля 70 гадоў (крыж усталёўвалі ў 1940-я пасля ваенных знішчэнняў), не вытрымала ветру і пакасілася. Зараз на завяршэнні вежы паставілі будаўнічыя рыштаванні.

У Гродне ўгналі старэнькі Ford які не ездзіць

|

Адзін з самых дзіўных угонаў адбыўся ў Гродне, паведамілі ў прэс-службе мясцовай міліцыі.

У Гродне за пчоламі будуць назіраць з дапамогай вэб-камеры

|

У Гродне ў пчаліны домік усталявалі вэб-камеру. Цяпер назіраць за жыццём насякомых можна ў рэжыме анлайн. Такое “падглядванне” за пчоламі неабходна выключна ў навуковых мэтах.

Гродна стане бязвізавым для турыстаў разам з Аўгустоўскім каналам

|

Гродна ўвойдзе ў прылягаючыя да рэкрэацыйнага парку “Аўгустоўскі канал” тэрыторыі, якія неўзабаве замежныя турысты змогуць наведаць без візы. Пра гэта паведаміў у Facebook намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной. “Зараз ідуць сагласаванні з зацікаўленымі ведамствамі і рыхтуецца пастанова Савету Міністраў”, – напісаў чыноўнік.

Гарадзенцы першымі змогуць прыручыць цмокаў

|

Прэзентацыя настольнай гульні “Гаспадар цмокаў” пройдзе ў Гродне 28 жніўня на пляцоўцы каля Тэатр лялек, у кавярні “Шэкспір”. Наведвальнікаў часае гульнятэка і розыгрыш першых экзэмпляраў гульні. “Толькі самы спрытны і ўважлівы зможа прыручыць цмокаў і стаць іх гаспадаром” – папярэджваюць стваральнікі настолкі  з крамы “Кубік” і творчай групы “А4”.

Гарадзенскія Майстэрні Ведаў: вучыцеся самі і дзяліцеся ведамі з іншымі!

|

Падзяліцца карыснымі ведамі, бясплатна атрымаць новы досвед і ўменні змогуць удзельнікі новай асветніцкай праграмы, якая стартуе ў Гродне ўжо гэтай восенню.

Гарадзенцам пакажуць ролікі пераможцаў aDNaK!

|

Паказ найлепшых беларускамоўных рэкламных відэаролікаў, якія прымалі ўдзел у Фестывалі беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK!, пройдзе 25 жніўня ў 19.00 у гродзенскім Цэнтры адпачынку і развіцця “Партал”.