Першая Крытычная маса сезона стартуе ў Гродне 25 сакавіка

|

Сёння, калі ўжо пайшлі чуткі пра адмену Крытычнай масы,  гродзенскія аматары веласпорта нарэшце атрымалі дазвол на правядзенне веснавой  акцыі. Гэтым разам да раварыстаў далучыцца начальнік аддзела фізкультуры, спорта і турызму.

Летні час у Беларусі можа застацца назаўжды

|

У нядзелю стрэлкі ўсіх беларускіх гадзіннікаў традыцыйна для апошняй нядзелі сакавіка будуць пераведзеныя на гадзіну наперад.

Ці вернемся мы ўвосень да зімовага  часу, вырашыцца цягам некалькіх месяцаў.

Гродзенскі аблвыканкам заклапочаны жорсткім абыходжаннем з дзецьмі

|

Упраўленне адукацыі ініцыявала на сваім блогу правядзенне абласнога бацькоўскага інтэрнэт-сходу па тэме “Сям’я без гвалту: мы кажам гвалту – НЕ!”

На гарадзенскай дыктоўцы атмасфера была амаль сямейная

|

Агульнанацыянальная дыктоўка ладзілася ў Гродне 20 сакавіка. Ахвотных напісаць тэкст і паўдзельнічаць у акцыі прыйшло столькі, што нават вялікая заля ва ўнутраным дворыку па Будзёнага з цяжкасцю змясціла ўсіх “вучняў”.

Адключыся ў Гадзіну Зямлі!

|

26 сакавіка ва ўсім свеце пройдзе глабальная акцыя «Гадзіна Зямлі», у якой арганізатары прапануюць разам выключыць святло з 20.30 да 21.30.

Колькі нальюць бензіну ў адзін бак?

|

Канцэрн «Белнафтахім» у найбліжэйшы час хоча абмежаваць продаж бензіну і дызеля на запраўках, рамзмешчаных непадалёку ад мяжы.

На Гродзеншчыне пачалі нарыхтоўваць бярозавы сок

|

Гродзенскі лясгас плануе сёлета нарыхтаваць 300 тон бярозавага соку. Грамадзяне збіраць сок для ўласных патрэбаў на тэрыторыі гродзенскага лясніцтва не могуць.

Гродзенскія рэкі застануцца ў берагах

|

Вада на рэках Гродзеншчыны нязначна падымаецца. Аднак гэтай вясной гродзенскія рэкі з берагоў не выйдуць, мяркуюць спецыялісты.

Смяротнасць ад сухотаў у Беларусі застаецца стабільнай

|

У Сусветны дзень барацьбы з туберкулёзам 24 сакавіка пройдзе рэспубліканская прафілактычная акцыя “Белы рамонак”. У Гродне традыцыйную акцыю ладзіць “Чырвоны крыж”.

“Чырвоны капялюшык” і “Прынцэса без гарошыны” ў Гродне

|

У нядзелю 27 красавіка да Міжнароднага дня тэатра гродзенцы змогуць убачыць адразу дзве прэм’еры.