На 690-годдзе Ліды пакажуць старыя ровары і матацыклы

|

У дзень Ліды 14 верасня гісторыка-мастацкі музей горада прадставіць новую выставу, прысвечаную развіццю мота- і веларуху.

Скончылася першае слуханне па аварыі ля Каробчыц

Першы суд па гучнай справе аварыі са смерцю сужонкаў каля Каробчыц адбыўся 6 ліпеня.  Жанчына, якая была за рулём Таёты Лэнд Крузера ў нецвярозым стане, прызнае сваю віну толькі часткова.

Біржа арганізацыйнага развіцця запрашае на кірмаш

Другі кірмаш арганізацыйнага развіцця некамерцыйных арганізацый Беларусі пройдзе 1 лістапада ў Мінску. Ён прэзентуе беларускі рынак паслуг па арганізацыйным развіцці.

Фестываль у Сярэднявечным духу ладзіцца ў Крэве

У месцы заключэння дынастычнай уніі паміж Вялікім княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім, у халмістай даліне вёскі Крэва 10 жніўня пройдзе традыцыйны фестываль “Крэўскі замак”.

Два айподы чакаюць знаўцаў Ваўкавышчыны

Конкурс па гісторыі Ваўкавыскага раёна ладзіць мясцовы сайт volkovysk.by. Конкурсныя матэрыялы прымаюцца да 25 жніўня. Пераможцам уручаць iPod-плэеры.

Фестываль “Гальшанскі замак” аб’яднае два народы

У межах праекта беларуска-літоўскага супрацоўніцтва “Два бакі – адна гісторыя і культура” рыхтуецца да правядзення фестываль “Гальшанскі замак”. Ён запланаваны на 23-24 жніўня.

Расклад руху некаторых аўтобусаў і тралейбусаў Гродна зменіцца

Аўтобус №41 “вуліца Альшанская – вуліца Маладзёжная” будзе хадзіць часцей, а тралейбусы з “Хімвалакна” на Дзевятоўку – радзей.

Samsung і Vimeo аддалі перавагу гарадзенцам

Два жыхары “горада фатографаў” былі заўважаныя па сваіх фота- і відэапрацах. Здымак Аляксея Ласевіча набыла кампанія Samsung для рэкламы новага тэлефона ў Беларусі. А рэдакцыя Vimeo пахваліла відэаролік Вадзіма Худабца.

ДАІ шукае вінавайцу аварыйнай сітуацыі на Горкага

Аўтамабіль Форд Эскорт, у якім ехала сям’я з малым дзіцём, падчас руху па вуліцы Горкага пратараніў металічную агароджу. Аварыйную сітуацыю выклікаў белы Опель, які з’ехаў з месца здарэння.

Фотафакт: пераход на Савецкай апрацаваны антывандальным сродкам

|

Аб’яву, якая папярэджвае аб тым, каб не ставіць на мармуровы парапет рэчы, можна пабачыць на парэнчах пераходу, ля крамы “Баторыя”.