Genius Urbis – Дух Горада

Пабачыў свет новы нумар часопіса “ARCHE” пад назвай Genius Urbis – Дух Горада. Выданне багата ілюстравана, ёсць шмат рэдкіх старых паштовак з выявамі гарадоў і мястэчак Гарадзеншчыны і Горадні.

Знічкі ў памяць пра памерлых ад СНІДа

|

Восемдзесят жыхароў Гарадзеншчыны памерлі ад хваробаў, звязаных з ВІЧ-інфекцыяй. У памяць пра іх, а таксама іншых беларускіх ахвяраў СНІДу заўтра ў Гродне пройдзе акцыя “Запалі знічку”.

Чэхія-Польшча-Беларусь: белыя плямы жыцця пад саветамі

|

Дыскусія пра агульнае таталітарнае мінулае Чэхіі, Польшчы і Беларусі пройдзе 18 траўня ў Гродне. Удзел у ёй возьмуць вядомыя навукоўцы з трох краін. Уваход на дыскусію вольны.

Музей праз фотааб’ектыў: пераможцаў назавуць у нядзелю

У нядзелю, 16 траўня ў Сенатарскай зале Новага замку адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу “Музей у фотааб’ектыве”, прымеркаванага да Міжнароднага Дня музеяў.

На дарозе да Беластока з’явіліся шэнгенбусы

|

Ужо два дні нашпігаваныя самым сучасным абсталяваннем спецаўтамабілі кантралююць аўтамабілі на пад’ездах да Беластока. Спыняюць найперш машыны з беларускімі нумарамі. Дзяжурства на дарозе нясуць 2 машыны. Адна з іх – патрульная, спыняе аўтамабілі і затым суправаджае іх да шэнгенбуса.

У Мінску затрыманыя крэдытныя аферысты з Гарадзеншчыны

|

Два беспрацоўныя жыхары Гарадзенскай вобласці афармлялі ў сталічных крамах крэдыты на набыццё дарагіх тавараў і затым адразу перапрадавалі набытыя кампутары ды тэлевізары.

Сілы былі няроўнымі

|

Баскетбалісты “Гродна-93” не змаглі аказаць супраціўленне ў фінале чэмпіянату краіны супраць “Мінска-2006”. Сёння наша каманда прайграла на сваёй пляцоўцы з лікам 59-83.

Два смяротныя прысуды ў Гродне

|

Гарадзенскі абласны суд прысудзіў сёння да смерці двух гарадзенцаў, вінаватых у мінулагоднім забойстве трох чалавек і выкраданні дзіцяці. Трагедыя здарылася 14 кастрычніка ў кватэры дома №8 па вул. Кабяка.

Керамічныя цуды Яўгена Адзіночанкі ў мастацкай галерэі «Крыга»

Як адзначае ўладальніца галерэі Марыся Мацко творы мастака распрадаюцца ў імгненне, бо адрозніваюцца непаўторнасцю стыля і незвычайнай тэхнікай. У сваёй працы майстар выкарыстоўвае гліну і фарфор.

Аграсядзібы: развіццё ў бок якасці, а не колькасці

|

Семінар па развіцці аграэкатурызму на Гродзеншчыне пройдзе 28 траўня ў Гродна, на якім прадстаўнікі ўладаў, грамадскіх аб’яднанняў і турыстычных фірмаў абмяркуюць перспектывы і праблемы развіцця. Дарэчы, Гродзенскі рэгіён трымае лідэрства ў Беларусі па колькасці аргасядзібаў.