У эканоміку і сацыяльную сферу Гродна ў студзені ўкладзена 296,3 мільярда інвестыцый

|

Дзякуючы рэалізацыі інвестыцыйных праектаў на “Гродна Азоце”, “ЗОВ-ЛенЕўрамэблі”, “Контэ Спа”, а таксама працягу будаўніцтва аб’яздной дарогі, тэмп роста інвестыцый да студзеня мінулага году склаў 110,8%.

Супрацоўнік Гродзенскага лясгасу стаў лепшым ляснічым Беларусі

|

Лепшым ляснічым Беларусі 2011 года прызнаны Анатоль Іванавіч Клімко – ляснічы Індурскага вопытна-вытворчага лясніцтва.

Транспартная сетка Гродна зменіцца: магістраль пройдзе па рэштках сярэднявечнага горада

|

У сувязі з неабходнасцю разгрузіць гістарычны цэнтр горада, распрацаваны праект будаўніутва транспартных абыходаў. Змены адбудуцца ўжо сёлета.

Мінсельгасхарч: Свіней у Навагрудскім раёне знішчылі ў рамках вучэнняў

Такім чынам адпаведныя службы вучыліся змагацца з афрыканскай чумой свіней.

Польскіх дэпутатаў не пусцілі ў Беларусь

Памежнікі без тлумачэнняў паставілі ім пячаткі з забаронай на ўезд.

Чарговае папярэджанне сябру БАЖ

|

Пракуратура вынесла ўжо трэцяе папярэджанне за працу без журналісцкай акрэдэтацыі, гэтым разам журналісту радыё «Рацыя» Вітаўту Парфёненку. Усе папярэджаныя асобы з’яўляюцца сябрамі БАЖ.

Алесь Дзянісаў атрымаў папярэджаннне

|

Гродзенская пракуратура папярэдзіла музыку і незалежнага журналіста Дзянісава аб наступствах далейшай працы без акрэдытацыі.

Ашмянскі райвыканкам выйграў два гранты Еўрасаюза

|

Амаль 200 тысяч еўра пойдуць на развіццё краязнаўчага музея, фестываля “Гальшанскі замак” і будаўніцтва велатрасы ў лесапарку.

Напішы дыктоўку з Зінаідай Бандарэнкай праз інтэрнэт!

|

Тэлеканал “Белсат” прапануе ўсім ахвотным у Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, напісаць Агульнанацыянальную дыктоўку праз інтэрнэт.

Гарадзенцы развітаюцца з зімой

|

У праграме культурна-спартыўнага свята “Зіма-2012”,  што пройдзе 25 лютага ў Пышках, – кірмашы, выставы, спаборніцтвы, салдацкая каша і палёты на паветраным шары.