Вобшукі на Астравеччыне
Вобшукі актывістаў антыядзернай кампаніі адбыліся ўчора і сёння ў Астраўцы. Міліцыянты з санкцыі пракурора раёна агледзілі кватэры івана Крука і Мікалая Ўласевіча.
Вобшукі актывістаў антыядзернай кампаніі адбыліся ўчора і сёння ў Астраўцы. Міліцыянты з санкцыі пракурора раёна агледзілі кватэры івана Крука і Мікалая Ўласевіча.
Футбалісты “Нёмана” перамаглі ўчора ў таварысцкай сустрэчы “Ліду” з лікам 4-0.
На базе ўніверсітэту імя Янкі Купалы і аграрнага ўніверсітэту хутка паўстануць унітарныя прадпрыемствы, якія маюць зарабляць дадатковыя грошы для гэтых установаў.
Першы студэнцкі фестываль практычнай сямейнай псіхалогіі адбудзецца 12 і 13 сакавіка ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце.
Выстава фотаработ польскіх аўтараў “Магічны Кракаў” адкрыецца 12 сакавіка ў Новым замку.
У Лідзе пры тушэнні пажару ў кватэры пенсіянеркі са связанымі рукамі і слядамі ўдушэння было знойдзена цела гаспадыні.
Адкрыццё выставы работ, выкананых у розных відах і тэхніках сучаснага народнага мастацтва, адбылося 10 сакавіка ў выставачнай залі па Ажэшка.
Абутковая крама “Метрополис” разаслала на электронныя паштовыя скрыні інфармацыю пра новае паступленне польскай фірмы “Mateo”.
Актывісты праваабарончага праекта ГейБеларусь 14 і 15 сакавіка наведаюць Гродна.
Гарадзенскаму “Нёману” не ўдалося сёння датэрмінова скончыць чвэрцьфінальную серыю чэмпіянату краіны на сваю карысць. Пераможца серыі вызначыцца 12 сакавіка ў Гомелі.