Пажары падчас святаў

|

На працягу мінулых выходных у Гродзенскай вобласці адбылося 8 пажараў. Як паведамляе МНС, у іх ніхто не загінуў.

Невыразны пачатак футбольнага сезону

|

З такой гульнёй давядзецца змагацца за захаванне месца ў вышэйшай лізе – з такой высновай разыходзіліся са стадыёна гарадзенцы, якія наведалі ў суботу першую сустрэчу новага чэмпіянату краіны па футболе. “Нёман” згуляў у безгалявую нічыю з гасцямі з “Віцебска”.

Сёння ўступіў у сілу новы Візавы кодэкс Еўрасаюза

|

Візавы кодэкс ЕС, пра які “Твой Стыль” пісаў раней, уступае ў сілу сёння. Ён накладае шэраг новых абавязкаў, якія мусяць выканаць жыхары трэціх краін, каб атрымаць візу і ўехаць у Еўрасаюз.

Махлярка з Ліды падманам “зарабіла” 40 мільёнаў

|

На працягу двух з паловай гадоў жыхарка Ліды падманвала сваіх знаёмых, выманьваючы ад іх грошы. Жанчына распаўсюдзіла чуткі, быццам мае “свайго чалавека” ў банку, які можа ўладкаваць сродкі на надзвычай выгадных умовах.

“Фітнэс Асарці” ў Флінце

|

Фестываль “Фітнэс Асарці” пройдзе 24 красавіка ў гродзенскім клубе Флінт. Удзел у ім возьмуць адныя з найлепшых інструктараў краіны, якіх запрашае да нас мінскі клуб Venus.

Перадвыбарчыя праблемы

|

Алесь Зарэмбюк, каардынатар Руху «За Свабоду» па Гарадзеншчыне, у сваім блогу паведамляе, што з моманту рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Гродзенскага абласнога і Мастоўскага раённага Саветаў дэпутатаў ім пачалі цікавіцца супрацоўнікі КДБ з Гродна.

Што ведаюць гарадзенцы пра ГАДЗІНУ ЗЯМЛІ?

|

27 сакавіка Беларусь падтрымала міжнародную акцыю “Гадзіна Зямлі”. У нашай краіне акцыя была ініцыявана таварыствам “Зялёная сетка” і ўхвалена большасцю міністэрстваў. Што жыхары Гародні ведаюць пра акцыю – глядзі апытанне на “Тваім Стылі”.

Да Вялікдня у крамах пабольшае тавараў

|

У 4 разы павялічваецца памер паставак яйкаў у гандлёвую сетку Гродна ў сувязі з надыходзячым Вялікднем. Таксама ў вялікай колькасці на прылаўках пачынаюць з’яўляцца кулічы і кексы.

Канферэнцыя да ўгодак Грунвальдскай бітвы

|

У ліпені 2010 г. у Гродне на базе ГрДУ імя Янкі Купалы і Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея адбудзецца міжнародная навуковая канферэнцыя прысвечаная 600-годдзю Грунвальдскай бітвы.

Лаканічная місія гродзенскага універсітэта

|

Новую фармулёўку місіі ГрДУ 29 сакавіка зацвердзіла Рада універсітэта. Праца над ёю вялася на працягу некалькіх месяцаў.