Толькі цудам абыйшлося без ахвяраў
Ад сутыкнення з МАЗам іншамарка перакулілася ўчора на тратуар адной з самых ажыўленых вуліц Гродна. На шчасце, прахожых у гэтым месцы не было.
Ад сутыкнення з МАЗам іншамарка перакулілася ўчора на тратуар адной з самых ажыўленых вуліц Гродна. На шчасце, прахожых у гэтым месцы не было.
Ад фінансавання футбольнай “Смаргоні” адмовіўся яе галоўны спонсар. З каманды зыходзяць лепшыя гульцы.
Па версіі часопіса Esquire Беларусь з’яўляецца самай грахоўнай краінай у свеце. Да другім і трэцім месцах – Расія і Казахстан. Усяго даследаваннем «Сем смяротных грахоў» было ахоплена 169 краін.
10 долараў прапанаваў беларускаму памежніку грамадзянін Польшчы, у грузавіку якога на мяжы было знойдзена 60 пачак цыгарэт «More».
Магчымасці продажу малака і мяса ў еўрапейскія краіны старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Саўчанка абмеркаваў з кіраўніком прадстаўніцтва Еўракамісіі Жозэ Мануэлем Тэйшэйрай.
24 ліпеня ў галерэі “Тызенгауз” адкрыецца выстава графікі Вячкі Целеша “Бела-чорна-белыя рытмы”.
На жаль, вынікі папярэдняга галасавання міжнароднага конкурсу “Новыя 7 цудаў прыроды” не прынеслі Белавежскай пушчы запаветнае месца ў фінале – у спіс 28 афіцыйных фіналістаў пушча не трапіла.
Праваахоўнікі ў Воранаўскім раёне шукаюць крыніцу паходжання 3,5 кілаграмаў “нічыйнай” ртуці.
У Гродзенскай вобласці ў месцах пасялення знікаючых птушак з’явяцца спецыяльныя засцерагальныя інфастэнды.
Першая аперацыя на сардэчным клапане адбудзецца ў Гродна ў чацьвер.