Вакцынацыя пачнецца на наступным тыдні

|

Для вакцынацыі насельніцтва Гродзенскай вобласці супраць грыпу ўжо закуплена звыш 65 тысяч дозаў вакцыны. Вакцынацыя пачнецца на наступным тыдні. Зараз у вобласці штодзён за медыцынскай дапамогай звяртаецца ад 350 да 500 чалавек.

Нацыянальныя школы пад пагрозай знішчэння

|

Выкладанне ў Беларусі будзе весціся толькі на рускай або беларускай мовах… Гэта не жарт, гэта выказванне першага намесніка Міністра адукацыі РБ Аляксандра Жука. Праўда, ён «дазволіў» выкладанне «асобных прадметаў на нацыянальных мовах меншасцяў па рашэнні мясцовых органаў улады».

Знялі з цягніка

|

Учора ў Воршы з цягніка Гродна-Масква быў зняты жыхар Узбекістана. Яшчэ вясной суд Кастрычніцкага раёна Гродна прыняў рашэнне пра дэпартацыю гэтага чалавека з Беларусі і забарону на ў’езд у нашую краіну на працягу 5 год.

Што ведаюць гарадзенцы пра Стэфана Баторыя?

|

Слухайце новую праграму на Радыё “Твой стыль”, прысвечаную адной з найбольш знакамітых асобаў у гісторыі горада.

Візы ў Аўстрыю – у Гродне?

|

Консульства Літвы ў Гродне будзе выдаваць шэнгенскія візы беларусам, якія збіраюцца ў Аўстрыю. Гэта стане магчымым, калі аўстрыйскі бок прыме ўчарайшнюю прапанову міністра замежных справаў Літвы Вігаўдаса Ушацкаса.

У Гродна завітае Джазавы марафон

|

Музычная імпрэза пройдзе з 16 да 26 лістапада ў многіх гарадах краіны і будзе прысвечаная 110-м угодкам з дня нараджэння легенды джазу Дзюка Элінгтона.

Дзень памяці пра паўстанцаў Каліноўскага

|

Ушанаванне памяці ўдзельнікаў паўстання 1863 г. адбудзецца 25 кастрычніка ў Свіслачы.

Буйная перамога “Нёмана”

|

Гарадзенскія хакеісты перамаглі ўчора на сваёй пляцоўцы сваіх найбліжэйшых пераследавальнікаў з Магілева. Два галы ў складзе “Нёмана” на рахунку яго лепшага стральца Лісічкіна.

Школай званароў у Гродне кіруе жанчына

|

Юлія Мінчанка з’яўляецца адзінай на Гарадзеншчыне жанчынай, якая скончыла школу званароў у Мінску.

Сертыфікат для жаночай кансультацыі

|

Установа дабразычлівага стаўлення да дзіцяці. Так сябе называць цяпер можа гарадзенская жаночая кансультацыя № 2.